Уладзімір Пуцін назваў дату правядзення Парада Перамогі ў Маскве

Прэзідэнт РФ даручыў кіраўніку Мінабароны забяспечыць пры правядзенні Парада Перамогі самы строгі рэжым бяспекі.
Sputnik

МІНСК, 26 мая - Sputnik. Парад Перамогі пройдзе ў Маскве 24 чэрвеня, заявіў у аўторак прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Паветраны парад над Чырвонай плошчай у гонар Дня Перамогі

Расійскі лідар аддаў загад пачаць падрыхтоўку да правядзення ваеннага парад з нагоды 75-годдзя Перамогі ў вялікай Айчыннай вайне ў Маскве і іншых гарадах Расіі. 24 чэрвеня абрана ў якасці даты правядзення не выпадкова - менавіта ў гэты дзень адбыўся парад пераможцаў: "па Чырвонай плошчы прайшлі байцы, якія змагаліся пад Масквой і баранілі Ленінград, біліся пад Сталінградам, вызвалялі Еўропу, якія бралі штурмам Берлін", - нагадаў Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт РФ даручыў кіраўніку Мінабароны Сяргею Шайгу забяспечыць найстражэйшыя патрабаванні бяспекі як падчас правядзення парада, так і пры падрыхтоўцы да яго: "Рызыкі для ўсіх яго ўдзельнікаў павінны быць зведзены да мінімуму, а лепш - выключаны".

Уладзімір Пуцін таксама прапанаваў дату, калі можа быць праведзены марш "Бессмяротнага палка" - 26 ліпеня, у дзень Ваенна-марскога флоту Расіі, пасля традыцыйнага параду з нагоды гэтага свята. Пры гэтым ён адзначыў, што пры канчатковым выбары даты маршу трэба ўлічыць меркаванне спецыялістаў.