МІНСК, 26 мая - Sputnik. Колькасць прысутных на ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу не можа перавышаць дзесяці чалавек, адпаведнае рашэнне прыняў урад Беларусі.
Саўмін прыняў пастанову ад 22 мая 2020 г. №305, якой вызначыў дадатковыя меры па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каронавірусам COVID-19.
Сярод цікавых навін - забарона на прысутнасць пры ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу больш за дзесяць чалавек.
"Рашэнне аб колькасці гасцей у кожным канкрэтным выпадку прымаецца ўпаўнаважанай службовай асобай органа, які рэгіструе акты грамадзянскага стану", - растлумачылі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Таксама вырашана праводзіць пагаджальныя нарады дыстанцыйна.
Прыпынена і дзеянне шэрагу нормаў, у тым ліку маніторынгу выканання натарыусам заканадаўства аб натарыяце, па ўзгадненні найменняў арганізацый (часткі асабістага звароту заяўніка па ўзгадненне найменняў), асабістага прадастаўлення дакументаў для атрымання інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама асабістага атрымання названай інфармацыі.
ма пастанова пакуль афіцыйна не апублікавана.
Чытайце таксама:
- Добра жыць і не тужыць, або Народныя парады для мужоў і жонак