МІНСК, 27 мая - Sputnik. Курцы цяжэй пераносяць каронавірусную інфекцыю, захворванні, якія яна правакуе, у іх працякаюць у больш цяжкай форме, заявілі ў Расспажыўнаглядзе.
"У курцоў захворванне COVID-19 часцей праходзіць у цяжкай форме. Курэнне пагаршае працу лёгкіх, і арганізму чалавека, які паліць, цяжэй змагацца з рэспіраторным захворваннем, выкліканым новым каронавірусам", - гаворыцца ў паведамленні.
Да таго ж курэнне значна павышае рызыку заражэння вірусам праз рот.
Спецыялісты Расспажыўнагляда адзначаюць, што больш уразлівымі для каронавіруснай інфекцыі становяцца таксама "пасіўныя курцы" - людзі, якія падвяргаюцца ўздзеянню другаснага тытунёвага дыму.