Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў, што дасведчаны аб існаванні планаў зладзіць "майданчык" напярэдадні або ў дзень прэзідэнцкіх выбараў.
"Майдана ў Беларусі не будзе", - заявіў ён на сустрэчы са старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыем Вакульчыкам.
Лукашэнка адзначыў, што дзяржаўная бяспека - аснова асноў, і вядучая роля па абароне незалежнасці і суверэнітэту рэспублікі належыць КДБ і прэзідэнту асабіста.
"Мы ведаем мэты, якія пераследуюць тут асобныя людзі. Гэтыя мэты нам ясныя. Зладзіць нам "майданчык" напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў або ў дзень прэзідэнцкіх выбараў. Так яны планавалі. Хачу на гэтай сустрэчы вас папярэдзіць і ўсіх, хто нас пачуе, усіх гэтых майданутых хачу папярэдзіць, што "майдана" у Беларусі не будзе", - сказаў Лукашэнка.
На сустрэчы ён падкрэсліў, што дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне не дапусціць. Ён таксама пракаментаваў асобныя публікацыі ў СМІ.
"Не трэба нас параўноўваць, як нядаўна газета суседняй краіны папісвала, што тут у нас з'явіліся новыя Пашынян, новыя Зяленскі і ў нас ледзь не сітуацыя не тое як у Арменіі, не тое як ва Украіне", - сказаў Лукашэнка і выказаў упэўненасць, што ў Беларусі няма такіх лід араў, як прэм'ер Арменіі і ўкраінскі прэзідэнт, з якімі ён ужо паспеў блізка пазнаёміцца.
Лукашэнка выказаў здагадку, што некаторыя хочуць прадаць за капейку ўсё, што створана ў краіне, не толькі уладай, але і народам, і адзначыў, што гэтага нельга дапусціць.