Беларускія вайскоўцы атрымалі запрашэнне на парад у Маскве

У расійскай сталіцы на 24 чэрвеня запланавана правядзенне ваеннага парада ў гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Sputnik

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Міністэрства абароны Беларусі атрымала запрашэнне ад расійскіх калегаў прыняць удзел у ваенным парадзе ў Маскве, паведаміла карэспандэнту Sputnik афіцыйны прадстаўнік ведамства Наталля Гаўрусік.

Ці змогуць замежнікі патрапіць на парад у Маскву, пакуль невядома

Міністр абароны Расіі генерал арміі Сяргей Шайгу падчас брыфінга заявіў, што да ўдзелу ў парадзе Перамогі запрошаныя парадныя разлікі 19 дзяржаў.

"Сапраўды, учора мы атрымалі запрашэнне ад міністэрства абароны Расіі. Гэта было, літаральна, учора, таму рашэнне на дадзены момант пакуль не прынята, але разглядаецца", - удакладніла прэс-сакратар беларускага Міністэрства абароны.

Паводле яе слоў, рашэнне аб удзеле беларускага разліку на парадзе 24 чэрвеня ў Маскве ў гонар Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне будзе прынята ў бліжэйшы час.

У ваенным парадзе ў расійскай сталіцы прымуць удзел каля 14 тысяч чалавек. У гэты ж дзень парады пройдуць у дзевяці іншых гарадах-героях, а таксама ў 19 гарадах, дзе дыслакуюцца штабы ваенных акругаў, флатоў і аб'яднанняў Узброеных сіл Расіі.