Аўтобусныя зносіны паміж Мінскам і Варшавай аднаўляюцца

Першы рэйсавы аўтобус адправіцца ў польскую сталіцу на наступным тыдні, але скарыстацца ім змогуць толькі пэўныя катэгорыі грамадзян.
Sputnik

МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Продаж квіткоў на рэйсавы аўтобус да Варшавы аднавіўся, перавозчык - кампанія Ecolines.

Першы рэйс запланаваны на вечар 11 чэрвеня, на 12 чэрвеня запланаваны зваротны рэйс у Мінск. Кошт пытання ў абодвух выпадках - 100 рублёў.

Пакуль патрапіць у Варшаву змогуць толькі пэўныя катэгорыі грамадзян. У прыватнасці, з'язджаць у Польшчу з Беларусі могуць грамадзяне гэтай краіны, дыпламаты, замежнікі, якія з'яўляюцца мужам i жонкай ці дзецьмі палякаў.

Таксама квіток прададуць замежнікам, якія маюць карту паляка або права на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі, студэнты і вучні, якія навучаюцца ў Польшчы, і шэрагу іншых катэгорый грамадзян, поўны пералік апублікаваны на сайце кампаніі.

Абмежаванняў па выездзе з Польшчы ў Беларусь, як сцвярджае перавозчык, няма. Пры гэтым прадпрыемства падкрэслівае, што не нясе ніякай адказнасці за наяўныя ў пасажыра дакументы для перасячэння мяжы.

Згодна з існуючай прапановай на сайце, рэйс Мінск-Варшава будзе выконвацца 4 разы на тыдзень з чацвярга па нядзелю, зваротныя рэйсы з пятніцы па панядзелак. Час у дарозе - каля 10 гадзін.