Паводле яго слоў, ён цалкам гатовы падтрымаць і падпісацца пад тым, што сказаў прэм'ер Венгрыі, таму што ведае яго пазіцыю па ўплыву, якія аказваюць заходнія краіны на астатнія дзяржавы.
"Мне вельмі спадабалася гэтая фраза, што "нас нахіляюць". Я па-свойму скажу, "нас нахіляюць" таму, што мы часам залішне цярпліва да гэтага ставімся, таму што мы церпім. Вось гэта ключавы тэзіс са сказанага прэм'ер-міністрам (Віктарам Орбаном - Sputnik)", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.
На думку Лукашэнкі, пандэмія вельмі многае зменіць. Прэзідэнт нагадаў, што некалькі месяцаў таму, "калі толькі паўсталі гэтыя працэсы", ён сказаў, што "камусьці гэта трэба".
"Ясна, што нават, калі гэта нерукатоврнае стварэнне - гэты каронавірус, то многія краіны захочуць скарыстацца гэтым вірусам для таго, каб змяніць свет. Натуральна краіны, якія сябе лічаць найважнейшымі і якія сваю бачаць ролю ў свеце па яго перабудове. Таму пандэмія сапраўды шмат што зменіць", - лічыць ён.
Пасля чаго дадаў, што ціск не знікне, і мы павінны быць да гэтага гатовыя. Ціснуць будуць з усіх бакоў і вытрымаюць толькі моцныя.
"Моцныя не толькі ў эканамічным, ваенным, палітычным дачыненні, але перш за ўсё ў маральных адносінах", - звярнуў увагу беларускі прэзідэнт.
Лукашэнка расказаў, што падчас перамоваў, калі ў вузкім коле абмяркоўваліся многія пытанні, яму спадабалася тэма, якую ўздымаў прэм'ер-міністр у плане ідэнтычнасці.
"У добрым сэнсе такога нацыяналізму, патрыятызму, калі хочаце, народаў. Вось гэты момант, гэты фактар будзе гуляць немалаважную ролю пасля гэтай пандэмічнай гісторыі. Мы да гэтага гатовыя. Венгрыя тым больш, нягледзячы на тое, што яна знаходзіцца ў цесным Еўрапейскім саюзе. Мы гэта вітаем, і гэта адна з асноў нашага будучага супрацоўніцтва", - падсумаваў беларускі прэзідэнт.