Лукашэнка накіраваў 3 млн рублёў на рэстаўрацыю замкаў у Гальшанах і Крэве

Грошы таксама атрымае Нацыянальная бібліятэка краіны - для папаўнення фондаў рарытэтнымі рукапіснымі і друкаванымі кнігамі.
Sputnik

МІНСК, 5 чэр - Sputnik. Міністэрства культуры Беларусі атрымае ў бягучым годзе тры мільёны рублёў з прэзідэнцкага фонду на рэстаўрацыю замкаў у Гальшанах і Крэве, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Бітва і кірмаш пад сценамі Гальшанскага замка

Адпаведнае распараджэнне прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка падпісаў у пятніцу 5 чэрвеня.

"Міністэрству культуры ў 2020 годзе са сродкаў фонду будзе выдзелена больш за тры мільёны рублёў. Грошы будуць накіраваныя на рэстаўрацыю сядзібна-паркавага ансамбля ў вёсцы Закозель Драгічынскага раёна, Гальшанскага і Крэўскага замкаў, касцёла ў Мсціславе", - сказалі ў прэс-службе.

Паводле дадзенага дакумента грошы таксама атрымае Нацыянальная бібліятэка краіны - для папаўнення фондаў рарытэтнымі рукапіснымі і друкаванымі кнігамі.

Чытайце таксама: