Міністр: эканоміка Беларусі пачне аднаўляцца ў трэцім квартале

Па словах міністра эканомікі, ў 2025 годзе ВУП павінен дасягнуць 100 мільярдаў і "гэта не міфічны прагноз".
Sputnik

МІНСК, 8 чэр - Sputnik. Міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў зрабіў аптымістычны прагноз развіцця беларускай эканомікі, нягледзячы на наступствы каронавіруса.

ЗВР Беларусі за май амаль не змяніліся

"Тое што мы не зачыніліся, гэта выратавала нашу эканоміку. Эканоміка - гэта не кран з вадой, закрыў - адкрыў, і яна сапраўды гэтак жа будзе цячы. Калі эканоміку зачыніць, то аднаўляцца трэба будзе не адзін год", - заявіў міністр у "Галоўным эфіры" тэлеканала "Беларусь 1" у нядзелю.

"На фоне негатыўных ацэнак сусветнай эканомікі ў нас ёсць пазітыўны вынік. (...) Мы правялі апытанні кіраўнікоў прамысловых арганізацый, і сёння апытанні паказваюць, што індэкс прамысловага аптымізму пачаў расці, за май ён вырас на 14 пунктаў", - адзначыў кіраўнік ведамства.

Ён назваў галіны беларускай эканомікі, якія, нягледзячы на сітуацыю з каронавірусам у свеце, не апынуліся ў крызісе. Паводле яго слоў, стабільны рост эканомікі паказваюць сельская гаспадарка, будаўніцтва, IT, вытворчасць прадуктаў, нафтаперапрацоўчая галіна, пачынаюць узрастаць аб'ёмы вытворчасці калійных угнаенняў.

"Вядома, у сферы прамысловасці і сферы паслуг ёсць галіны, якія адстаюць ад мінулага года. Гэта звязана з тымі абмежаваннямі, якія звязаны з каронавірусам у першую чаргу на знешнім контуры. Але станоўчым з'яўляецца тое, што ўжо на знешнім контуры асноўныя нашы гандлёвыя партнёры пачынаюць здымаць абмежаванні, пачынаюць працаваць прадпрыемствы, узрастае попыт у тым ліку і на беларускую прадукцыю", - адзначыў кіраўнік ведамства.

Паводле яго слоў, на аснове гэтых тэндэнцый і можна зрабіць прагноз аб тым, што эканоміка Беларусі пачне аднаўляцца ўжо ў трэцім квартале 2020 года.

Урад прапрацоўвае комплекс мер, накіраваных на тое, каб аднавіць эканоміку і выйсці да лічбаў, якія былі пазначаныя ў прагнозе на пяцігодку.

"Да канца года будзе зразумела, на які ўзровень ВУП краіна будзе выходзіць. (...) У 2025 годзе мы павінны дасягнуць узроўню ВУП у 100 мільярдаў", - адзначыў Чарвякоў.

Паводле яго слоў, "гэта не міфічная лічба, а неабходны ВУП. (...) Пры гэтым узроўні ВУП мы будзе мець узровень заробку і даходаў, які дазволіць захаваць працоўны патэнцыял краіны і знізіць міграцыю, у першую чаргу - працоўную".