МІНСК, 9 чэр - Sputnik. Бальная сістэма не патрапіць у новы Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пра гэта намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс распавяла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Прапанаванае Дзяржаўтаінспекцыяй новаўвядзенне не прайшло грамадскае абмеркаванне: супраць увядзення новай сістэмы выказаліся большасць кіроўцаў.
Разам з тым, прыкладна 30% удзельнікаў дарожнага руху прагаласавалі "за", у сувязі з чым у будучыні дапрацаваная сістэма ўсё ж можа быць замацавана ў наступных кодэксах.
"Прэзідэнту дакладваюць варыянт без бальнай сістэмы: у тым жа выглядзе, у якім раней ўжываліся нормы датычныя адказнасці за ПДР, за некаторымі выключэннямі. Напрыклад, ўзмацненне жорсткасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення", - патлумачыла намеснік кіраўніка Адміністрацыі.
Нагадаем, змены ў закон "Аб дарожным руху" меркавалі сярод іншага ўвядзенне бальнай сістэмы за парушэнне ПДР. За кожнае парушэнне павінна было налічвацца ад аднаго да трох балаў: калі на працягу года парушальнік збярэ 15 балаў, яму пагражае пазбаўленне правоў. На думку прадстаўнікоў ДАІ, такая практыка можа апынуцца добрым стрымліваючым фактарам.Разам з тым, у пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі выказвалі сумневы ў карысці сістэмы, адзначаючы, што ўводзіць бальную сыстэму пакарання злосных парушальнікаў ПДР у Беларусі з аглядкай на сусветны вопыт заўчасна.