Канапацкая заявіла пра збор 100 тысяч подпісаў

Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў стала чацвёртым прэтэндэнтам, які сабраў неабходную колькасць подпісаў у сваю падтрымку.
Sputnik

МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая абвясціла, што сабралі больш за 100 тысяч подпісаў у падтрымку свайго вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, адпаведную заяву палітык зрабіла ў сераду.

Цапкала сабраў больш за 100 тысяч подпісаў

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты працягваецца ў Беларусі. Каб трапіць у бюлетэнь, прэтэндэнту неабходна атрымаць не менш за 100 тысяч подпісаў.

Раніцай у сераду пра збор неабходнай колькасці подпісаў заявіла экс-дэпутат Ганна Канопацкая. Паводле яе слоў, у яе ёсць ужо 100100 подпісаў.

Палітык падзякавала членам сваёй ініцыятыўнай групы і штаба, а таксама кіраўнікам апазіцыйных структур, якія падтрымалі яе вылучэнне.

Канопацкая стала чацвёртым палітыкам, які абвесціў пра збор мінімальнай колькасці подпісаў у падтрымку свайго вылучэння. На сёння ў Аляксандра Лукашэнкі ёсць каля мільёна подпісаў, у Віктара Бабарыкі - 230 тысяч, у Валерыя Цапкалы - больш за 119 тысяч.

Збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў працягнецца да 19 чэрвеня. Усяго ў гонцы на дадзеным этапе ўдзельнічаюць 14 прэтэндэнтаў.

Выбары прэзідэнта пройдуць у Беларусі 9 жніўня.