МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Забарону на наведванне лясоў увялі ў 19 раёнах Беларусі па стане на раніцу серады, пра гэта сведчаць дадзеныя інтэрактыўнай карты забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У дадзены момант абмежаванні на паходы ў лес дзейнічаюць адразу ў трох абласцях рэспублікі - Мінскай, Гомельскай і Гродзенскай. Так, на Міншчыне пад забарону трапілі 16 раёнаў. Сярод іх - Вілейскі, Маладзечанскі, Мінскі, Смалявіцкі, Крупскі, Бярэзінскі, Чэрвеньскі, Стаўбцоўскі, Дзяржынскі, Уздзенскі, Нясвіжскі, Клецкі, Слуцкі, Старадарожскі, Салігорскі і Любанскі раёны.
На Гомельшчыне нельга хадзіць у лясы ў Рэчыцкім і Мазырскім раёнах. У Гродзенскай вобласці забарона дзейнічае ў Шчучынскім раёне.
Абмежаванні на наведвання лясоў зноў пачалі ўводзіць з прыходам спёкі ў Беларусь. Справа ў тым, што ў сухое і цёплае надвор'е ў лясах павышаецца ўзровень пажаранебяспекі. А адсутнасць сур'ёзных ападкаў і моцны вецер спрыяюць хуткаму распаўсюджванню агню. Дарэчы, гарачае надвор'е захаваецца, як мінімум, да выхадных.
Адсочваць лясы у якіх раёнах патрапілі пад забарону, можна з дапамогай інтэрактыўнай карты забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў Мінлясгаса. Інфармацыя абнаўляецца на працягу ўсяго дня.
Парушэнне забароны на наведванне лясоў або патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое не пацягнула прычынення шкоды, можа карацца папярэджаннем або штрафам да 25 базавых велічынь (да 675 рублёў). У выпадку калі парушэнне пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу, парушальніку пагражае штраф ад 25 да 50 базавых велічынь (ад 675 да 1350 рублёў).