Фота

Адпачынак у горадзе: як выглядае спякотнае лета ў Мінску

Sputnik

Калі скончыцца спёка? Дакладны прагноз надвор'я на выхадныя і пачатак тыдня
Пасля анамальна халоднага мая ў краіне ўсталявалася незвычайна гарачае надвор'е: удзень паветра выграваецца да трыццаці чатырох градусаў. Цяпло чакае Беларусь і на выхадных, але да пачатку наступнага тыдня чэрвень зноў стане падобны на самога сябе.

Водаразборныя калонкі па ўсім горадзе зачыненыя на ключ, цэнтральны пляж - адно з нешматлікіх месцаў у горадзе, дзе гэтага не зрабілі.

Як праводзяць гарачыя дні жыхары Мінска? Адпачываюць на любімым Камсамольскім возеры, у цяністых парках і каля фантанаў.

Аднак усім варта быць асцярожнымі: спякота можа негатыўна адбіцца на здароўе як пажылых, так і дзетак.

1 / 10
Фантаны каля Опернага тэатра - любімае месца гараджан.
2 / 10
На цяністых алеях каля тэатра, у парку на набярэжнай Свіслачы заўсёды шмат адпачывальнікаў.
3 / 10
Пасля анамальна халоднага мая ў краіне ўсталявалася незвычайна гарачае надвор'е: удзень паветра выграваецца да трыццаці чатырох градусаў.
4 / 10
Той, хто вырас на Зялёным Лузе, адразу пазнае дарогу пад вадаспадам Сляпянскага вадасховішча. Тут таксама заўсёды шмат адпачывальнікаў.
5 / 10
Любімая Комса сустракае пейзажам з прахалоднымі фантанамі.
6 / 10
Цяпло чакае Беларусь і на выхадных, але да пачатку наступнага тыдня чэрвеня зноў стане падобны на самога сябе.
7 / 10
На беразе Камсамольскага возера ў такія гарачыя дні няма дзе яблыку ўпасці.
8 / 10
Аднак усім варта быць асцярожнымі: спякота можа негатыўна адбіцца на здароўе.
9 / 10
Мінчане так доўга чакалі цяпла, а зараз не ведаюць, як ратавацца ад такой жары.
10 / 10
Вечар дорыць добрую прахалоду. Асабліва калі прагрымеў гром, і неба пралілося прахалодным дажджом.