Дзень шматнацыянальнай Расіі адзначаюць 12 чэрвеня. У гэтае свята пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў павіншаваў і расіян, і тых, хто падзяляе традыцыі, прынцыпы, падыходы яго дзяржавы.
Пасол ўспомніў, як у мінулым годзе гэты дзень ператварыўся ў маштабнае свята для многіх беларусаў.
"Мы ўдзячныя кіраўніцтву рэспублікі, Адміністрацыі прэзідэнта, парламенту, Мінскаму гарвыканкаму за права прадставіць наша нацыянальнае мастацтва, мастацтва рускай поўначы, Сібіры, еўрапейскай часткі Расіі мінчанам і гасцям горада", - звярнуўся Мезенцаў да кіраўніцтва краіны.
Ён прызнаў, што хацеў бы ўбачыць ўрачыстасці такога ж шырокага фармату і ў гэтым годзе, але планам перашкодзіў каронавірус. Таму свята адзначаць крыху больш сціплыя і галоўным чынам у рэжыме анлайн.
На шасці відэаэкранах у цэнтры беларускай сталіцы 12 чэрвеня ўвесь дзень будзе ісці трансляцыя канцэртаў, відэаматэрыялаў пра Расею, культуры і гісторыі суседняй краіны.
Акрамя таго, 12-14 чэрвеня ў Верхнім горадзе будзе працаваць фотавыстава "Расія - ад Калінінграда да Уладзівастока".
Гаворачы аб пажаданнях, пасол выказаў надзею на тое, што Саюзная дзяржава будзе станавіцца мацней. Ён пажадаў моладзі асэнсоўваць подзвіг іх продкаў і рыхтавацца таксама здзяйсняць вялікія справы. І выказаў надзею, што ўсё гэта будзе зроблена ў мірным жыцці.