Мінздароўя Беларусі не чакае вакцыны ад COVID-19 раней за наступны год

Перш чым вакцыну ад COVID-19 можна будзе запусціць для шырокага клінічнага прымянення, яе дзеянне трэба будзе ацаніць на шырокай выбарцы пацыентаў.
Sputnik

МІНСК, 12 чэр - Sputnik. Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік не чакае з'яўлення вакцыны ад новага тыпу каронавіруснай інфекцыі раней за наступны год, пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю ў эфіры таелеканала "Беларусь 1".

Каранік аб COVID-19: спадзяемся, другой хвалі не будзе, але рыхтуемся да яе

Нягледзячы на тое, што асобныя спецыялісты прагназуюць і больш ранняе з'яўленне вакцыны, кіраўнік ведамства не схільны да падобных аптымістычных прагнозаў.

"Мы чакаем яе для шырокага клінічнага ўжывання не раней за наступны год", - сказаў Каранік.

Да восені бягучага года могуць пачацца шырокія клінічныя выпрабаванні вакцыны. Аднак Каранік адзначыў, што бяспеку вакцынацыі спачатку варта ацаніць на досыць вялікай выбарцы пацыентаў.

Акрамя таго, неабходна вызначыць аддаленую рэакцыю пасля вакцынацыі, таму што многія ўскладненні звязаныя не з самім вірусам, а з рэакцыяй імуннай сістэмы на яго з'яўленне. Трэба пераканацца, што вакцына не выкліча такую ж неадэкватную рэакцыю імунітэту і сур'ёзных, небяспечных для жыцця ускладненняў.

Як раней паведамляў Sputnik, колькасць заражаных каронавірусам новага тыпу ў Беларусі па стане на чацвер дасягнула 51816. На гэты час у рэспубліцы правялі больш 678 тысяч тэстаў на COVID-19. Паправіліся і выпісаныя 26643 пацыента, колькасць смяротных зыходаў дасягнула 293.