Якія асацыяцыі ў беларусаў выклікае Расія? Ці многія з тых, каго карэспандэнты Sputnik сустрэлі на вуліцах Мінска, нарадзіліся ў краіне-суседцы? І галоўнае - што жадаюць расіянам у Дзень шматнацыянальнай Расіі?
З такімі пытаннямі карэспандэнты Sputnik адправіліся на вуліцы Мінска, і сярод адказаў, якія яны атрымалі, былі і нечаканыя, і трывіяльныя.
Хтосьці казаў, што асацыюе Расію з мядзведзем і гарэлкай, а хтосьці прызнаваўся - любіць гэтую краіну, бо нарадзіўся там.
Некаторыя казалі, што лічаць - менталітэт беларусаў і расіян не асабліва адрозніваецца. А хтосьці меркаваў, можа, расіяне больш таварыскія і клапатлівыя?
Вырашаць унутраныя канфлікты, квітнець, перамагчы каронавірус і жыць адной вялікай дружнай сям'ёй - вось чаго жадаюць беларусы расіянам у свята.
А яшчэ жадаюць проста лета і цяпла - і на вуліцы, і ўнутры, у сэрцах саміх жыхароў краіны.
Глядзіце на відэа, што беларусы думаюць пра расіян і чаго жадаюць ім у Дзень шматнацыянальнай Расіі.