МІНСК, 15 чэр - Sputnik. "Белавія" сёння аднаўляе палёты ва Украіну, пра гэта паведамляе прэс-служба авіякампаніі. З 15 чэрвеня будзе адноўлена выкананне рэгулярных рэйсаў з Мінска ў Кіеў, Львоў, Адэсу і Харкаў.
"Для ўезду ў замежнага грамадзяніна абавязкова павінна быць медыцынская страхоўка, якая пакрывае лячэнне ад COVID-19. Звяртаем вашу ўвагу, што ў транзітнай зоне аэрапорта "Мінск" і адразу па прылёце ў адзін з аэрапортаў Украіны такую страхоўку набыць нельга. Просьба паклапаціцца пра гэта загадзя", - сказана ў паведамленні.
Адзначаецца таксама, што ўсіх тых, хто прыляцеў чакае 14-дзённая самаізаляцыя.
Паводле дадзеных, пазначаных на табло вылетаў і прылётаў на сайце авіякампаніі, 15 чэрвеня акурат з Мінска ў Кіеў запланавана тры рэйсы, адзін з іх ужо вылецеў у 8:25, яшчэ два зробяць палёт у 18:20 і 22:40. Гадзінай пазней запланаваны борт у Адэсу.
Нагадаем, з-за пандэміі каронавіруса з сярэдзіны сакавіка для іншаземцаў і асоб без грамадзянства Украіна зачыніла межы на ўезд, авіярэйсы таксама былі адмененыя. У канцы мінулага тыдня з'явілася інфармацыя пра адкрыццё межаў Украіны.