МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Міністр абароны Віктар Хрэнін плануе прысутнічаць 24 чэрвеня на ваенным парадзе ў Маскве, паведаміла карэспандэнту Sputnik афіцыйны прадстаўнік беларускага абароннага ведамства Наталля Гаўрусік.
Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу распавёў, што расійскі бок запрасіў для ўдзелу ў ваенным парадзе падраздзялення 19 армій свету. Раней стала вядома, што ў парадзе прыме ўдзел рота ганаровай варты. Беларускія ваенныя ўжо прыбылі на расійскую тэрыторыю.
У парадным страі па Чырвонай плошчы пройдуць 73 беларускія вайскоўцы. Самі ўрачыстасці запланаваны на 24 чэрвеня, таму што роўна 75 гадоў таму ў гэты дзень адбыўся першы парад Вялікай Перамогі.
"Наконт прысутнасці на парадзе міністра абароны генерал-маёра Віктара Хрэніна магу сказаць, што, так, плануецца, што ён будзе прысутнічаць на парадзе ў Маскве", - сказала Наталля Гаўрусік.