У нядзелю ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1" было агучана, што паўтары сотні карцін агульным коштам каля 20 мільёнаў долараў былі "далучаны да справы" "Белгазпрамбанка". Па словах вядучага Івана Эйсманта, карціны, якія знаходзяцца ў карпаратыўнай калекцыі банка, "рыхтавалі да тэрміновага вывазу з краіны".
У карпаратыўнай калекцыі "Белгазпрамбанка" было прадстаўлена пяць работ Марка Шагала, сярод іх - чатыры жывапісных палатна. Гэта адзіныя жывапісныя палотны знакамітага мастака, якія ёсць у краіне.
"Да таго, як "Белгазпрамбанк" у рамках праекта "Арт-Беларусь" пачаў набываць карціны Марка Шагала, у Беларусі не было яго твораў. Эміграваў і пражыўшы доўга ў Францыі, ён і ствараў свае творы па большай частцы ў Францыі. Калі ж у час Савецкага Саюза ён і яго ўдава прапаноўвалі падарыць свае творы, атрымаў адмову - Шагал Савецкаму Саюзу быў не патрэбны. І зараз, дзякуючы фінансавым рэсурсам "Белгазпрамбанка", мы за вельмі буйныя сумы выкупляем іх і прывозім назад", - распавёў Sputnik куратар калекцыі Аляксандр Зіменка.
Яшчэ адну карціну вучня Шагала - Яўгена Маісеенкі - атрымалася набыць у сяброў мастака. Маісеенка вядомы сваімі батальнымі палотнамі, а нацюрморт, на якім намаляваныя нарцысы, напісаў адмыслова для сяброў у падарунак. Гэта ўнікальная карціна таксама знаходзілася ў карпаратыўнай калекцыі "Белгазпрамбанка".
У карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка знаходзяцца адзіныя творы Хаіма Суціна ў Беларусі. Адна з работ "Ева" - з'яўляецца самым дарагім ацэненым творам выяўленчага мастацтва ў Беларусі.
Сярод карцін у карпаратыўнай калекцыі банка - "Партрэт княгіні Ірыны Абаленскай" Савелія Сорына. Віктар Бабарыка, на той момант старшыня праўлення банка, асабіста сустракаўся з княгіняй. Ёй на той момант было больш за 90 гадоў, Бабарыка спадзяваўся запрасіць яе з Лондана, дзе яна пражывала, у Мінск, каб наведвальнікі выставы змаглі на свае вочы ўбачыць тую, каго адлюстраваў на сваім палатне Сорын.
У 2015 годзе Бабарыку назвалі "мецэнаты культуры Беларусі" па выніках 2015 года.
Гэта толькі малая частка карпаратыўнай калекцыі банка. Глядзіце на відэа на перліны калекцыі банка, якія з'явіліся ў краіне дзякуючы праекту "Арт-Беларусь".