Вакцыну ад каронавіруса пачалі выпрабоўваць у дзвюх клініках Масквы

Клінічныя даследаванні вакцыны ад каронавіруса праводзяцца на дзвюх групах добраахвотнікаў па 38 чалавек.
Sputnik

МІНСК, 17 чэр - Sputnik. Клінічныя даследаванні вакцыны ад каронавіруса стартавалі ў двух клініках Масквы, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Расіі.

Чатыры краіны ЕС атрымаюць 300 млн доз вакцыны ад COVID пасля яе адабрэння

Міністэрства аховы здароўя Расіі напярэдадні выдала дазвол на правядзенне клінічных даследаванняў двух формаў вакцыны супраць COVID-19. Вакцына была распрацавана ФГБУ НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.

Клінічнае даследаванне вакцыны ад каронавіруса пачалі 17 чэрвеня.

"Даследаванні дзвюх формаў вакцыны: вадкай і ліафілізаванай - будуць праводзіцца ў дзвюх медустановах ў Маскве. Вакцына ў форме раствора для нутрацягліцавга ўвядзення будзе праводзіцца ў ваенным шпіталі імя Бурдэнкі", - адзначылі ў расійскім Міністэрстве аховы здароўя.

Другая форма вакцыны мае форму парашка для падрыхтоўкі раствора для нутрацягліцавага ўвядзення, яе выпрабуюць у Сечанаўскім універсітэце.

Даследаванні будуць праведзены на дзвюх групах добраахвотнікаў па 38 чалавек кожная.

Адначасова шэраг краін Еўропы працягваюць раўналежную працу па стварэнні вакцыны ад каронавіруса, а таксама пошуку аптымальных лекавых прэпаратаў, якія могуць дапамагаць пацыентам з COVID-19.

Колькасць інфіцыраваных каронавірусам свеце, па дадзеных на сераду, перавышае 8,2 мільёна чалавек, больш за 440 тысяч чалавек памерлі.