Лаўроў адрэагаваў на заявы Кіева аб неабавязковых мінскіх пагадненнях

Краіны Захаду павінны прыкласці намаганні, каб стымуляваць ўкраінскі бок выконваць рашэнні Савета Бяспекі ААН, заявіў кіраўнік МЗС РФ.
Sputnik

МІНСК, 18 чэр - Sputnik. Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў пракаментаваў заявы Кіева аб тым, што мінскія пагаднення неабавязковыя.

Раней намеснік міністра замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што мінскі працэс "трымаецца на ШВЛ".

"У нас ёсць адзіная "чырвоная лінія" ў тым, што тычыцца намаганняў па ўрэгуляванні крызісу на ўсходзе Украіны. Яна заключаецца ў неабходнасці строга, цалкам і ў адпаведнай паслядоўнасці выконваць мінскія дамоўленасці, як яны былі падпісаны ўсімі, у тым ліку прадстаўнікамі Кіева, Данецка і Луганска, і як яны былі без змен зацверджаны Саветам Бяспекі ААН. Заявы, якія мы чуем ад афіцыйных украінскіх прадстаўнікоў, што гэтыя рашэнні не маюць абавязковай сілы, - гэта ўсё ад злога. Альбо ад няведання прадмета - такое таксама цалкам дапускаю", - заявіў Лаўроў на брыфінгу ў Бялградзе.

Акрамя таго, кіраўнік расійскага МЗС звярнуў увагу, што заходнім партнёрам афіцыйнага Кіева павінна быць сорамна за сваіх падапечных. Паводле яго слоў, усё часцей з украінскага боку чуваць заявы, што мінскія пагаднення патрэбныя толькі для таго, каб захоўваць санкцыі супраць Масквы.

"Нашым заходнім калегам, якія працуюць з Украінай і на словах пацвярджаюць безальтэрнатыўнасьць мінскіх пагадненняў, павінна быць сорамна за такіх сваіх падапечных", - сказаў Лаўроў.

"Мы не раз адпраўлялі адпаведныя сігналы, і ў міжнародныя структуры - ААН, АБСЕ, Савет Еўропы, і ў адрас шэрагу еўрапейскіх сталіц, перш за ўсё, у Берлін і Парыж... Сігналы аб неабходнасці наставіць кіеўскіх прадстаўнікоў, каб яны перасталі манкіраваць сваімі абавязкамі і адлыньваць ад патрабаванняў Савета бяспекі ААН", - дадаў кіраўнік МЗС РФ.