Лукашэнка: не трэба чапляцца да людзей з-за дробязяў

У Палацы Незалежнасці беларускі прэзідэнт сабраў чыноўнікаў на нараду, прысвечаную рэформе ў сферы адміністрацыйнай адказнасці.
Sputnik

МІНСК, 18 чэр - Sputnik. Забароны і абмежаванні павінны застацца толькі там, дзе яны аб'ектыўна неабходныя, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці.

Лукашэнка: галоўнае - не выбары, а ўборка ўраджаю

Па словах кіраўніка дзяржавы, на працягу паловы года над праектамі Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях працавала міжведамасная камісія пад кіраўніцтвам намесніка кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Вольгі Чупрыс.

Лукашэнка лічыць, што пасля кодэксаў трэба будзе звярнуць увагу на інструкцыі і падзаконныя акты, якія ёсць у розных ведамствах, каб дэбюракратызаваць іх.

"Забароны і абмежаванні павінны застацца толькі там, дзе яны аб'ектыўна неабходныя: калі ёсць рызыка прычынення шкоды жыццю і здароўю грамадзян, узнікнення надзвычайных сітуацый. Ня трэба чапляцца да людзей па дробязях", - цытуе прэзідэнта БелТА.

Не трэба перашкаджаць людзям жыць

Лукашэнка лічыць, што напрыклад, не трэба караць штрафам "пажылую жанчыну, якая пры дарозе прадае" вядро яблыкаў і бульбы, якія выгадавала на сваім агародзе.

"Лепш будзе, калі мы ўсюды (хоць цяжка сказаць, дзе іх толькі няма) арганізуем міні-рынкі, паставім прылаўкі каля вёсак ці ў людных месцах. А ў астатнім - нам проста не трэба перашкаджаць людзям жыць і працаваць", - прызнаў кіраўнік дзяржавы.

Пасля чаго дадаў, што такая праца ў рэспубліцы вядзецца ўжо тры гады, пакуль улады займаюцца лібералізацыяй умоў вядзення бізнесу.

"Яна не павінна спыняцца. Гэта прамое даручэнне. Пастаянна трэба думаць, як працаваць з людзьмі. Прававыя нормы павінны дапамагаць, а не перашкаджаць жыць", - выказаў упэўненасць Лукашэнка.