Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў прыбудзе з візітам у Мінск

Мяркуецца, што ў ходзе візіту кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства ў Беларусь будзе падпісана пагадненне аб узаемным прызнанні візаў.
Sputnik

МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў у пятніцу наведае Мінск з аднадзённым візітам - у міністра заплянаваныя перамовы з беларускім калегам Уладзімірам Макеем.

Лаўроў адрэагаваў на заявы Кіева аб неабавязковых мінскіх пагадненнях

Акрамя таго, чакаецца, што Лаўрова прыме прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.

Мяркуецца, што ў ходзе гэтага візіту будзе падпісана пагадненне аб узаемным прызнанні візаў.

"Важны напрамак работы на інтэграцыйным трэку - гэта фарміраванне адзінай міграцыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы, і найважнейшым крокам тут будзе пагадненне аб узаемным прызнанні візаў, падпісаць якое плануецца ў рамках візіту міністра замежных спраў Расіі ў Мінск 19 чэрвеня", - паведаміў на мінулым тыдні намеснік кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Рудэнка падчас анлайн-канферэнцыі, прысвечанай перспектывам развіцця адносін Беларусі і Расіі.

Мяркуецца, што ў ходзе візіту могуць быць таксама абмеркаваны пытанні будучага візіта беларускага лідара ў Маскву на парад Перамогі 24 чэрвеня, а таксама двухбаковыя пытанні барацьба з пандэміяй.

У Мінску разлічваюць падчас візіта Лаўрова правесці чарговую "зверку гадзіннікаў", пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Андрэй Еўдачэнка. Паводле яго слоў, што ў Масквы і Мінска ёсць магчымасць ліквідаваць "недаробкі" ў эканамічным супрацоўніцтве ў рамках Саюзнай дзяржавы або, пры жаданні партнёраў, у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).