МІНСК, 22 чэр - Sputnik. Ініцыятыўныя групы сямі прэтэндэнтаў у прэзідэнты здалі ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі подпісы для праверкі, паведамілі Sputnik у Цэнтрвыбаркаме Беларусі.
Збор і падача подпісаў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі завяршыліся ў Беларусі 19 чэрвеня, а ўжо з 20 чэрвеня патэнцыйныя кандыдаты могуць падаваць дакументы для рэгістрацыі.
Як паведамілі Sputnik у панядзелак у ЦВК, пакет дакументаў для рэгістрацыі на дадзены момант падала толькі адна ініцыятыўная група - экс-банкіра Віктара Бабарыкі.
Нягледзячы на арышт, Бабарыка можа ўдзельнічаць у перадвыбарчай гонцы, абмежаваннем стала б толькі прызнанне судом яго вінаватасці.
У цэлым жа, як паінфармавалі ў Цэнтрвыбаркаме, подпісы здалі прадстаўнікі сямі ініцыятыўных груп. "Пра колькасць здадзеных подпісаў мы будзем ведаць да 30 чэрвеня", - удакладнілі ў ЦВК.
Раней пра збор не менш за 100 тысяч подпісаў заяўлялі ў штабах наступных прэтэндэнтаў: Аляксандра Лукашэнкі, Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкалы, Ганны Канапацкой, Андрэя Дзмітрыева, Сяргея Чарэчаня і Святланы Ціханоўскай.
З 15 зарэгістраваных ініцыятыўных групаў дзве (Алега Гайдукевіча і Наталлі Кісель) заявілі аб выхадзе з гонкі, астатнія шэсць прэтэндэнтаў не сабралі неабходную колькасць подпісаў.
Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты павінна адбыцца да 14 ліпеня.
Выбары кіраўніка дзяржавы пройдуць у Беларусі 9 жніўня.
Чытайце таксама:
- У Крамля няма кандыдатаў на беларускіх выбарах - Пяскоў
- Ярмошына: Ціханоўскі хацеў разладзіць сітуацыю для змены ўлады
- Пасол ЕС занепакоены сітуацыяй вакол Бабарыкі і Ціханоўскай