Лукашэнка: выбары 9 жніўня пройдуць без фальсіфікацый

Прэзідэнт заявіў, што ён хоча захаваць у Беларусі мір і стабільнасць, але пры гэтым паважае меркаванне беларусаў, якія не падзяляюць яго погляды.
Sputnik

МІНСК, 23 чэр - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што будучыя выбары кіраўніка дзяржавы пройдуць без фальсіфікацый.

ЦВК: подпісы для рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты здалі 7 прэтэндэнтаў

У панядзелак кіраўнік дзяржавы наведваў абласны цэнтр, дзе прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у Брэсцкай крэпасці, а затым правёў сустрэчу з актывам вобласці.

Лукашэнка заявіў, што ён хоча захаваць у Беларусі мір і стабільнасць, але пры гэтым паважае меркаванне беларусаў, якія не падзяляюць яго погляды.

"Ёсць большасць, яна ў асноўным заўсёды вырашае. Але ёсць меншасць, да якой трэба прыслухоўвацца. Таму я не лічу, што вамі (меркаваннем меншасці - Sputnik) трэба грэбаваць. Я лічу, што любы чалавек мае права выказваць сваю пазіцыю", - цытуе словы прэзідэнта БелТА.

Ён таксама падкрэсліў, што не прымае таго, калі хто-небудзь вядзе сябе агрэсіўна і спрабуе разбурыць існуючую ў рэспубліцы стабільнасць.

"Не адзін я, многія з нас стваралі гэтую краіну, і яна такая ёсць. Можа, іншыя зробяць лепш, 9 жнiўня ўсё вырашыцца", - адзначыў Лукашэнка, запэўніўшы тых, хто сабраўся, што фальсіфікацый падчас прэзідэнцкіх выбараў не будзе.

Ініцыятыўныя групы сямі прэтэндэнтаў у прэзідэнты здалі ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі подпісы для праверкі. Аб зборы не менш за 100 тысяч подпісаў раней заяўлялі ў штабах Аляксандра Лукашэнкі, Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкалы, Ганны Канапацкой, Андрэя Дзмітрыева, Сяргея Чарэчаня і Святланы Ціханоўскай. З 15 зарэгістраваных ініцыятыўных групаў дзве (Алега Гайдукевіча і Наталлі Кісель) заявілі аб выхадзе з гонкі, астатнія шэсць прэтэндэнтаў не сабралі неабходную колькасць подпісаў. Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты павінна адбыцца да 14 ліпеня. Выбары кіраўніка дзяржавы пройдуць у Беларусі 9 жніўня.