Па дакументах целы вайскоўцаў з 308-й Латышскай стралковай дывізіі ўжо знаходзіліся там з 1940-х гадоў, але атрымалася так, што некаторыя з іх так і засталіся ў брацкай магіле каляхутара Гульауцэ, які зараз ужо не існуе.
"Праблема складаецца ў тым, што калі хавалі салдат падчас вайны, не было магчымасці запісаць на імянных таблічках прозвішчы людзей. Вельмі часта пісалі 6-8 прозвішчаў "і іншыя", - распавяла сябра пошукавага атрада "Легенда" Наталля Леле.
Яна адзначыла, што ў першыя пасляваенныя гады гэтыя прозвішчы, калі яны захаваліся, то проста перапісваліся, дзесьці ў скажоным выглядзе, таму што некаторыя літары маглі знікнуць пад уздзеяннем надвор'я.
Пахаванне з парэшткамі 66 салдат атрымалася знайсці пошукавікам з атрада "Легенда" у жніўні 2019 года.