Выдаткі на дзяцей-сірот павялічаны ў Беларусі

Больш за ўсё датацый - на харчаванне навучэнцаў, выраслі выдаткі на адзенне, абутак, прадметы гігіены, а таксама кватэрны тэлефон і бытавыя паслугі.
Sputnik

МІНСК, 23 чэр - Sputnik. Выдаткі на дзяцей-сірот павялічаны ў Беларусі, пра гэта гаворыцца ў пастанове ўрада рэспублікі ад 19 чэрвеня бягучага года, паведаміла ў панядзелак прэс-служба Саўміна.

У прыватнасці, павяличана грашовая кампенсацыя расходаў на харчаванне для вучняў, у тым ліку ВНУ і ССНУ. Вырасла кампенсацыя выдаткаў на адзенне, абутак, прадметы асабістай гігіены, прыладдзя для навучання. У год на гэтыя мэты будзе вылучацца амаль 1300 рублёў.

Павялічаны расходы і на карыстанне стацыянарным тэлефонам, бытавымі паслугамі. У месяц на гэта будзе вылучацца 22 рублі і 63 капейкі.

Улады краіны адпаведна павялічылі памер кампенсацыі для бацькоў, якія пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, у якіх дзяцей забралі па рашэнні суда, камісіі па справах непаўналетніх. А таксама дзяцей, якія знаходзяцца ў вышуку, у ЛПП або месцах утрымання пад вартай і адбываюць пакаранне.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.