Пастаўкі нафты з Расіі ў Беларусь зменшыліся ў два разы

Сумарны аб'ём імпартных паставак чорнага золата на НПЗ у Наваполацку і Мазыры склаў крыху больш за 6 мільёнаў тон у першым паўгоддзі, што менш на 3,32 мільёна тон, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Sputnik

МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Экспарт нафты з Расіі на НПЗ у Беларусі па сістэме "Транснафты" па выніках першага паўгоддзя знізіцца ўдвая, такія дадзеныя прыводзіць група Argus Media.

Больш за 1,5 мільёна тон нафты закупяць у Расіі беларускія НПЗ у ліпені

Паводле дадзеных аналітыкаў агенцтва, пастаўкі расійскай нафты ў Наваполацк і Мазыр упалі на 4,61 мільёна тон у параўнанні з другім паўгоддзем 2019 года. Фактычны аб'ём трубаправодных паставак з Расіі ў Беларусь, паводле папярэдніх дадзеных, склаў такім чынам 4,65 мільёна тон.

"Прыкметнае скарачэнне адгрузак звязана з тым, што асноўныя пастаўшчыкі не адгружалі нафту ў I квартале, паколькі беларускі бок настойваў на істотным павелічэнні зніжкі ў цэнавай формуле, якая выкарыстоўваецца", - піша Argus Media.

Найбуйнейшыя расійскія кампаніі аднавілі пастаўкі ў Беларусь толькі ў красавіку. Новыя рамачныя дагаворы заключаны аж да снежня бягучага года. Пры гэтым умовы паставак узгадняюцца штомесяц.

Спрэчкі аб формуле цаны на нафту для Беларусі зацягнуліся і вымусілі шукаць альтэрнатыўныя крыніцы паставак. Беларускі бок здолеў адшукаць на рынку 1 мільён тон нафты, што склала фактычна пятую частку ўсіх паставак у першым паўгоддзі.

"Гэты аб'ём не змог кампенсаваць зніжэнне паставак з Расіі", - канстатавалі ў Argus Media.

Сумарны імпарт сыравіны ў Беларусь па выніках першага паўгоддзя чакаецца на ўзроўні 6,15 мільёна тон. Гэта на 3,32 мільёна тон менш, чым у другой палове 2019 года. Такім чынам, можна палічыць, што беларускія НПЗ у выніку за першую палову 2020 года перапрацавалі толькі каля 70% таго аб'ёму сыравіны, што дазваляюць магчымасці прадпрыемстваў у Наваполацку і Мазыры.