Партыя гуманітарнага груза прыбыла ў Беларусь з Катара

Распараджэнне аб адпраўцы ў Беларусь гуманітарнай дапамогі даў асабіста эмір - шэйх Тамім бін Хамад Аль Тані.
Sputnik

МІНСК, 26 чэр - Sputnik. Партыя гуманітарнага грузу медыцынскага прызначэння прыбыла ў Беларусь з Катара, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Самалёт з сярэднещсходняга эмірата прыбыў у беларускую сталіцу ў чацвер, 25 чэрвеня, сустракаць борт у аэрапорт прыбыў часовы павераны ў справах Катара Аль-Аттыя Мешааль.

"Беларусь - дружалюбная краіна, якую важна падтрымаць у цяжкія для ўсяго свету часы. На борце шмат таго, што будзе карысным для медперсаналу Беларусі. Для нас важна быць побач з дружалюбнымі нам краінамі, калі яны ў бядзе", - сказаў ён.

Мешааль таксама адзначыў, што распараджэнне аб адпраўцы ў Беларусь гуманітарнай дапамогі даў асабіста эмір - шэйх Тамім бін Хамад Аль Тані.

Паводле слоў намесніка міністра аховы здароўя Барыса Андрасюка, самалёт даставіў у Беларусь сродкі індывідуальнай абароны - рэспіратары, маскі, бахілы, ахоўныя камбінезоны і хірургічныя халаты.

Гэта ўжо трэцяя партыя гумдапамогі за тыдзень: 22 чэрвеня ў Мінск прыляцелі два самалёты з Сербіі з апаратамі ШВЛ, дыягнастычным абсталяваннем і СІА. У панядзелак у Беларусь таксама быў дастаўлены гуманітарны груз для процідзеяння COVID-19 па лініі Сусветнай арганізацыі.