Мішкі-талісманы і кур'ёз з факелам: як у Беларусі ўспамінаюць Алімпіяду-80

У музеі Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь не так шмат экспанатаў, звязаных з Алімпійскімі гульнямі ў Маскве, але тым больш цэняць тыя рарытэты, якія ёсць.
Sputnik

"Небяспечныя" пытанні і ёгурты: чым запомнілася Алімпіяда-80 перакладчыцы
Алімпіяда-80 стала важнай падзеяй не толькі для ўсяго Савецкага саюза, але і для асобных рэспублік, дзе таксама праводзіліся спаборніцтвы.

Мінску пашанцавала: у сталіцы Беларусі праходзілі адборачныя матчы і чвэрцьфінал алімпійскага футбольнага турніру. А на стадыёне "Дынама" прайшла цырымонія адкрыцця Гульняў. Спартыўных падзей такога маштабу ў Беларусі больш не праводзілі, таму тая Алімпіяда пакінула асаблівы след у памяці людзей.

Карэспандэнт Sputnik пабывала ў музеі Нацыянальнага Алімпійскага камітэта і высветліла, як захоўваюць памяць пра Алімпіяду 1980 года.

Неверагодная падзея

Алімпіяда-80 была знакавай падзеяй для ўсіх гарадоў, якія прымалі спаборніцтвы.

Мішкі-талісманы і кур'ёз з факелам: як у Беларусі ўспамінаюць Алімпіяду-80

"У Мінску, Кіеве, Таліне, Ленінградзе была арганізавана цырымонія адкрыцця Гульняў напярэдадні адкрыцця Алімпіяды ў Маскве. У Беларусь прывезлі на цягніку алімпійскі агонь, з ім спартсмены прабеглі па Мінску. Пачынала гэтую эстафету знакамітая алімпійская чэмпіёнка Вольга Корбут, завяршаў яе легендарны барэц, трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь. Гэта адбывалася на стадыёне "Дынама", які з тых часоў носіць званне алімпійскага", - распавёў вядучы спецыяліст аддзела інфармацыі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Сяргей Ганчарэнка.

Мішкі-талісманы і кур'ёз з факелам: як у Беларусі ўспамінаюць Алімпіяду-80

Паводле яго слоў, у Беларусі ў той перыяд спорт падтрымліваўся на вельмі высокім узроўні.

"Да гульняў прывялі ў парадак інфраструктуру, рэканструявалі стадыён "Дынама". Прычым, у тым выглядзе, у якім ён быў у 1980 годзе, ён захоўваўся да нядаўняга часу. Была пабудавана легендарная траса М1 Брэст - Масква", - пералічыў суразмоўца.

Культурнае значэнне гэтай падзеі таксама было проста неверагодным.

Мішкі-талісманы і кур'ёз з факелам: як у Беларусі ўспамінаюць Алімпіяду-80

"Упершыню, напэўна, у гісторыі Мінска столькі турыстаў прыехалі і назіралі за правядзеннем Алімпіяды. Гэта былі людзі з розных кантынентаў, якія размаўлялі на розных мовах. Усе яны проста шпацыравалі па горадзе, мінчане без праблем маглі з імі паразмаўляць. У прынцыпе, міжкультурны абмен - гэта тое, дзеля чаго створаныя Алімпійскія гульні. І нягледзячы на сумна вядомы байкот Алімпіяды ў СССР з боку некаторых краін, яна ўсё роўна адбылася і служыла мэце ўмацавання міру, узаемаразумення і дружбы на планеце", - адзначыў Ганчарэнка.

Мішкі-талісманы і кур'ёз з факелам: як у Беларусі ўспамінаюць Алімпіяду-80

Тая Алімпіяда стала незабыўнай для беларусаў яшчэ і таму, што стала самым паспяховым выступленнем нашых спартсменаў у складзе савецкай зборнай. "Тады нашы спартсмены ўзялі 14 залатых, дзевяць срэбных і дзевяць бронзавых медалёў", - распавёў спікер.

Незгасальны факел

Нягледзячы на ўсю сур'ёзнасць падзеі, на цырымоніі адкрыцця не абышлося без кур'ёзу. "Сіноптыкі прагназавалі дождж на гэты дзень, мінскія арганізатары вырашылі перастрахавацца і заправілі факел ледзь не ракетным палівам, каб ён ні ў якім разе не згас. Аляксандру Васільевічу Мядзведзю далі дакладныя інструкцыі: прабегчы па стадыёне, забрацца, запаліць чашу з Алімпійскім агнём. Ён рабіў тое, што было яму сказана", - кажа супрацоўнік НАК Беларусі.

Мішкі-талісманы і кур'ёз з факелам: як у Беларусі ўспамінаюць Алімпіяду-80

Каля чашы стаяла вядро з вадой, схаванае ад поглядаў гледачоў, куды спартсмен павінен быў апусціць факел, каб пагасіць яго. "Па словах Мядзведзя, ён апусціў факел у вядро - і нічога не адбылося. Ён працягваў гарэць, выкіпела ўся вада, пачало плавіцца дно вядра, бетон пад ім. І толькі калі ў факеле скончылася паліва, а гарыць ён адносна нядоўга, ён згас, а Аляксандр Васільевіч змог спусціцца", - апісаў кур'ёз Сяргей Ганчарэнка.

"Цяпер ўрачысты факел захоўваецца ў нас у музеі Нацыянальнага Алімпійскага камітэта. Колькі каштуе такі факел, сказаць вельмі складана", - канстатаваў прадстаўнік камітэта.

Незабыўны мядзведзь, касцюм і загадкавы сподак

Алімпійскі мішка - абсалютна легендарны сімвал. "Мы часта праводзім экскурсіі, на якія прыходзяць дзеткі, якім 4-5 гадоў, і яны пазнаюць гэтага мішку. Мне здаецца, ён ужо проста ўвайшоў у культурны код ўсіх выхадцаў з Савецкага саюза", - усміхаецца Сяргей.

Мішкі-талісманы і кур'ёз з факелам: як у Беларусі ўспамінаюць Алімпіяду-80

У выглядзе талісмана Алімпіяды-80 (або, як цяпер кажуць, маскота) было выпушчана вельмі шмат сувеніраў. "Яны ёсць і ў нас у фондах самыя розныя: драўляныя, гумовыя, парцалянавыя і гэтак далей. Ва ўсіх матэрыялах, у якіх можна было адлюстраваць мішку, гэта рабілі. Вось яна, народная любоў", - адзначыў Ганчарэнка.

Не так даўно ў НАК Беларусі з'явіўся мядзведзь-талісман маскоўскай Алімпіяды, які набылі ў музеі Міжнароднага алімпійскага камітэта ў Лазане. Сучасны мішка вельмі адрозніваецца ад арыгінала, але дзякуючы дэталяў ідэнтыфікаваць яго ўсё ж можна. "Спрэчны асобнік, але ён таксама ёсць у нашай калекцыі", - канстатаваў супрацоўнік НАК Беларусі.

Таксама ў музеі ёсць дастаткова рэдкі асобнік - лампада, у якой захоўваецца Алімпійскі агонь. "Цяжка сказаць, ці у ёй агонь прыбыў у Мінск. На самай справе, і факелаў у нас два: эстафетны і для ўрачыстай цырымоніі. Эстафетных факелаў было няшмат, гэта таксама досыць рэдкія рэчы. Урачыстых і таго менш", - падкрэсліў суразмоўца.

У музеі складана прайсці міма яркага касцюма з сімволікай Алімпіяды-80.

Мішкі-талісманы і кур'ёз з факелам: як у Беларусі ўспамінаюць Алімпіяду-80


"Гэта касцюм аднаго з трох ганаровых суддзяў СССР па спорце ў Беларусі Уладзіміра Уладзіміравіча Фаворскага. У 1961 годзе Уладзімір Уладзіміравіч атрымаў усесаюзную катэгорыю і ў 1980 годзе на Алімпіядзе ў Маскве судзіў спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Як нам распавядаў сам суддзя і трэнер, касцюмы адрозніваліся па колеры ў залежнасці ад катэгорыі суддзяў. На фотаздымках таго часу можна ўбачыць прадстаўнікоў судзейскага корпуса ў пінжаках і пола жоўта-канарэечнага, зялёнага і памяранцава-чырвонага колераў. Касцюмы былі вельмі яркімі і суддзю заўсёды можна было лёгка разгледзець на стадыёне", - патлумачыла загадчыца музея фізічнай культуры і спорту Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры Дар'я Вострагаловая.

Мішкі-талісманы і кур'ёз з факелам: як у Беларусі ўспамінаюць Алімпіяду-80

Трэба сказаць, касцюм вельмі добрай якасці. "Яны былі зробленыя ў Фінляндыі. Колеры дагэтуль ідэальна захаваліся. Гэта была майка-пола, яркі пінжак і шэрыя штаны", - паказала яго дзяўчына.

Таксама ў якасці экспанатаў захоўваюцца дыпломы, якія ўручаліся ўсім спартсменам, якія ўзялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях. "У тым ліку, пераможцам і прызёрам. У нашых архівах захоўваюцца два дыпломы беларускіх прызёраў Гульняў у Маскве - Сяргея Каплякова, нашага вядомага плыўца, і Барыса Ісачанкі за срэбра ў стральбе з лука", - адзначыла супрацоўніца музея.

З цікавых прадметаў, звязаных з Масквой-80, у музеі НАК Беларусі ёсць загадкавы металічны сподачак з сімволікай Алімпіяды.

Мішкі-талісманы і кур'ёз з факелам: як у Беларусі ўспамінаюць Алімпіяду-80

"Ён выпускаўся ў год правядзення Алімпійскіх гульняў. Калі шчыра, мы губляемся ў здагадках, што ж гэта можа быць. Ёсць розныя меркаванні. Хтосьці кажа, што гэта невялікая палявая скавародка, хтосьці - што гэта можа быць попельніца. Дакладнага адказу па-ранейшаму няма. Мы нават кідалі кліч у сацсетках, але і там былі толькі здагадкі. Калі раптам чытачы даведаюцца, што гэта, няхай абавязкова паведамяць нам", - звярнуўся з просьбай Сяргей Ганчарэнка.

Чакаем медалі

У савецкі час не так адказна падыходзілі да захоўвання падобных каштоўнасцяў як цяпер.

"Тады ў нас не было музея спорту. І ў Маскве, дарэчы, у 1980-м годзе паўнавартаснага спартыўнага музея не было. Калі яны пачалі стварацца, тады пачалі збіраць памятныя рэчы. Да гэтага належная ўвага гэтаму пытанню не надавалася, і многія ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў забіралі каштоўныя прадметы сабе на памяць", - наракае Сяргей Ганчарэнка.

Спартсмены патроху перадаюць свае рэчы ў музей НАК. Але, напрыклад, медалёў Алімпійскіх гульняў 1980 года ў фондах ўсё яшчэ няма.

Мішкі-талісманы і кур'ёз з факелам: як у Беларусі ўспамінаюць Алімпіяду-80

"З цягам часу людзі пачынаюць думаць пра тое, што гэтыя рарытэты трэба захаваць. Праблема ёсць толькі з Алімпійскімі медалямі. Яны ўнікальныя, мала ў каго ёсць больш за адзін. Але мы ўсё роўна размаўляем цяпер з некаторымі спартсменамі з нагоды узнагарод Алімпіяды-80, і яны згодныя перадаць нам іх. Адзінае, у што мы упіраемся - не хапае прасторы. Але цяпер мы актыўна над гэтым працуем", - распавёў супрацоўнік НАК.

Мішкі-талісманы і кур'ёз з факелам: як у Беларусі ўспамінаюць Алімпіяду-80

У бліжэйшы час плануецца пашыраць экспазіцыю, будзе шмат новых вітрын, адна з якіх будзе прысвечана Алімпіядзе-80.

"Безумоўна, трэба займацца захаваннем памяці пра Алімпіяду-80. Калі яшчэ на беларускай зямлі пройдуць Алімпійскія спаборніцтвы? Асабліва, калі ўлічыць, сучасныя патрабаванні да правядзення Алімпіяды і яе кошт. Таму мы можам ганарыцца, што Беларусь кранула Алімпіяду. Гэта наша гісторыя, гэта наша культура, гэта наша спадчына", - рэзюмаваў Ганчарэнка.