Фота

Весела, але без замежных музыкаў: як прайшоў фэст "Купальскае кола-2020"

Sputnik

Міжнародны музычны фэст штогод збірае шмат аматараў беларускай культуры. У гэтым годзе ў філіяле Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы, нагледзячы на сусветную пандэмію каронавіруса, таксама было шмат удзельнікаў, але замежныя музыкі не прыехалі.

На сцэне выступілі фолк-метал гурты Znich&Rutvica, Pragnaviт, Goryn, Guda, Dymna Lotva.

Традыцыйна "Купальскае кола" спалучае абрадавы і музычны складнікі. Такім чынам госці не проста слухаюць выступленні любімых гуртоў, але і праводзяць старадаўняе беларускае свята Купалле згодна з традыцыямі продкаў.

Патрапіў на фестываль і фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус. Шмат музыкі, танцаў і беларускіх прыгажунь - у фотастужцы Spotnik.

1 / 16
Звычайна "Купальскае кола" спалучае музычны і абрадавы складнікі.
2 / 16
Так было і ў гэтым годзе.
3 / 16
Арганізатары ладзяць святкаванне Купалля так, як гэты рабілі нашы продкі.
4 / 16
Дзяўчыты плятуць вянкі...
5 / 16
... і водзяць карагоды.
6 / 16
Акрамя народных традыцый госці могуць наталіцца выступамі любімых гуртоў.
7 / 16
У гэтым годзе замежныя музыкі не прыехалі ў Беларусь.
8 / 16
За музыку адказвалі выключна беларускія выканаўцы.
9 / 16
На сцэне выступілі фолк-метал гурты Znich&Rutvica, Pragnaviт, Goryn, Guda, Dymna Lotva
10 / 16
У гэтым годзе фестываль прайшоў у філіяле Музея беларускай архітэктуры і побыту ў Азярцы.
11 / 16
Аматары беларускай музыкі сабраліся на фэсце ў 12 раз.
12 / 16
Акрамя выступаў і абрадаў падчас фестывалю працуе рамесны кірмаш і розныя іншыя забаўлянкі.
13 / 16
Хто жадае, можа застацца ў намётавы гарадку.
14 / 16
Бо ў вечары на фестывалі пачынаецца сапраўдная спёка!
15 / 16
Спалучэнне музыкі, святла і касцюмаў дае неверагодны вынік.
16 / 16
Атмасферна, музычна і весела!