МЗС РФ: выбары павінны адпавядаць унутранаму заканадаўству Беларусі

Выбары кіраўніка дзяржавы павінны прайсці ў Беларусі 9 жніўня, пакуль у рэспубліцы не сфармаваны спіс кандыдатаў у галоўнай электаральнай кампаніі.
Sputnik

МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Пры правядзенні выбараў прэзідэнта Беларусі прыярытэт павінен аддавацца адпаведнасці ўнутранаму заканадаўству рэспублікі, сказаў у інтэрв'ю РІА "Новости" пасол па асобых даручэньнях МЗС Расіі Уладзімір Чураў.

Больш за 22 тысяч назіральнікаў ужо акрэдытаваныя пры выбаркамах

Адказваючы на пытанне аб тым, ці будзе Расія ўдзельнічаць у назіраннях за беларускімі выбарамі, дыпламат адзначыў, што "цяпер яшчэ такіх дадзеных няма, крыху рана. Думаю, мы атрымаем гэтыя дадзеныя ў ліпені".

Паводле яго слоў, у Беларусі правядзенне выбараў заўсёды праходзіць вельмі арганізавана. У рэспубліцы хапае выбарчых участкаў, каб пазбегнуць чэргаў.

"Верагодна, таксама будуць прыняты меры па павелічэнні санітарна-гігіенічнай бяспекі. Падвядзенне вынікаў праводзіцца там дастаткова арганізавана і хутка. Так што пажывём - пабачым", - канстатаваў Чураў.

Пры гэтым расійскі дыпламат нагадаў, што "прынцып міжнароднага назірання заключаецца менавіта ў назіранні.
" І адным са складнікаў гэтага назірання з'яўляецца тое, ці адпавядаюць праведзеныя акцыі ўнутранаму заканадаўству краіны", - растлумачыў ён.

На яго думку, перш за ўсё выбарная кампанія павінна адпавядаць законам краіны, дзе яна праходзіць і толькі потым міжнародным законам.

"Прыярытэт, на мой погляд, заўсёды павінен аддавацца таму, наколькі выбары праводзяцца ў адпаведнасці з унутраным заканадаўствам адпаведнай дзяржавы", - лічыць Чураў.

Беларускі акцэнт

Раней, 29 чэрвеня, стала вядома, у шэрагу раёнаў масава "адбракавалі" подпісы за Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы - у агульнай складанасці гаворка ідзе пра дзясяткі тысяч адпрэчаных падпісных лістоў. Нагадаем, у ходзе праверкі камісіі правяраюць 20% здадзеных подпісаў, і калі з іх колькасці больш за 15% прызнаюцца несапраўднымі, правяраюцца яшчэ 20%. У выпадку, калі адсотак браку ад гэтай колькасці зноў больш за 15%, несапраўднымі прызнаюцца ўсе падпісныя лісты.

Аб значных прэтэнзіях да подпісаў за Аляксандра Лукашэнку, Ганну Канапацкую, Святлану Ціханоўскую, Сяргея Чарэчаня і Андрэя Дзмітрыева на дадзены момант невядома, аднак па большасці рэгіёнаў дадзеных на гэты момант няма.

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты пройдзе ў Беларусі да 14 ліпеня. Выбары кіраўніка дзяржавы прызначаныя на 9 жніўня.