МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Святлана Ціханоўская і Сяргей Чарэчань падалі днём у аўторак дакументы ў Цэнтрвыбаркам для рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты.
Патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты павінны падаць дакументы ў ЦВК да 4 ліпеня ўключна.
Удзень у аўторак дакументы ў Цэнтрвыбаркам прынёс прадпрымальнік і кіраўнік партыі "Грамада" Сяргей Чарэчань. Неўзабаве пасля яго падала дакументы і жонка блогера Сяргея Ціханоўскага - Святлана Ціханоўская.
Такім чынам, на сёння дакументы ў ЦВК не падаў толькі штаб дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
Раней дакументы падалі прадстаўнікі Віктара Бабарыкі, а таксама Валерый Цапкала, Андрэй Дзмітрыеў і Ганна Канапацкая.
Для рэгістрацыі кандыдатам неабходна мець не менш за 100 тысяч пацверджаных подпісаў у сваю падтрымку. Таксама правярацца будуць і пададзеныя ў ЦВК дакументы.
Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты пройдзе да 14 ліпеня. Выбары кіраўніка дзяржавы прызначаныя на 9 жніўня.