МІНСК, 2 ліп - Sputnik. Забарона на вяшчанне ў Латвіі сямі тэлеканалаў RT з'яўляецца абуральным і неправамоцным крокам, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
Латвійскі рэгулятар, яукі забараніў у аўторак вяшчанне каналаў RT, RT HD, RT Arabic, RT Spanish, RT Documentary HD, RT Documentary, RT TV, аргументаваў сваё рашэнне тым, што яны належаць гендырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву, які знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза.
Кісялёў з'яўляецца генеральным дырэктарам МІА "Россия сегодня", у той час як галоўны рэдактар RT - Маргарыта Сіманьян, на якую ніякія санкцыі ЕС не распаўсюджваюцца. Гэтыя кампаніі - дзве асобныя юрыдычныя асобы, дадзеная інфармацыя даўно вядомая і знаходзіцца ў адкрытым доступе.
"Спадзяемся, што гэтыя абуральныя і неправамоцныя дзеянні латвійскі бок распачаў толькі з прычыны некампетэнтнасці адпаведных органаў, якія не здолелі разабрацца ў тым, што Дзмітрый Кісялёў ніяк не звязаны і ніколі не быў звязаны з тым, пра што было Рыгай зараз заяўлена. Хацелася б праясніць нашым калегам, што дадзеная структура носіць юрыдычны статус аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі, кіруе ёю спадарыня Сіманьян", - сказала Захарава на брыфінгу.
Яна дадала, што Расія заклікае міжнародныя арганізацыі ацаніць, наколькі рашэнне Рыгі аб забароне вяшчання RT адпавядае палітычным абавязальніцтвам Латвіі.
"Мы неаднаразова прыцягвалі ўвагу міжнародных арганізацый, праваабаронцаў да непрымальнай сітуацыі ў Латвіі, звязанай з глыбокай дыскрымінацыяй рускамоўных жыхароў гэтай дзяржавы і спробамі груба выцесніць рускую мову з інфармацыйнай прасторы краіны", - сказала Захарава.
"Ізноў заклікаем профільныя міжнародныя структуры падвергнуць рашэнне афіцыйнай Рыгі дбайнай юрыдычнай экспертызе на прадмет адпаведнасці палітычным і прававым абавязацельствам Латвіі па забеспячэнню свабоды слова і меркаванняў, а таксама свабоднага доступу да інфармацыі", - падкрэсліла яна.
Улады балтыйскіх краін неаднаразова чынілі перашкоды працы расійскіх СМІ. У МЗС РФ заяўлялі аб відавочных прыкметах скаардынаванай лініі гэтых дзяржаў. Выпадкі з прыгнётам СМІ ў краінах Балтыі, адзначалі ў расійскім міністэрстве, "наглядна дэманструюць, чаго на практыцы стаяць дэмагагічныя заявы аб прыхільнасці Вільнюса, Рыгі і Таліна прынцыпам дэмакратыі і свабоды слова".