Відэа

Хочаш міра, рыхтуйся да вайны: беларускія міратворцы ў справе - відэа

У беларускай арміі сфарміравана міратворчая рота, але там няма тэрміновай службы, выключна прафесіяналы, а дзейнічаюць нашы "блакітныя каскі" не горш за спецназ.
Sputnik

Свае заняткі міратворчая рота беларускай арміі праводзіць на палігоне Ласвіда. Падчас вучобы ў полі байцы павінны навучыцца гасіць агмені канфліктаў.

Усе дзеянні "блакітныя каскі" адпрацоўваюць на агульным тактычным фоне. Абстаноўка падчас трэніроўкі максімальна набліжаная да вядзення міратворчай місіі.

Падчас заняткаў беларускія міратворцы асвойваюць патруляванне населеных пунктаў, правядзенне асабістага дагляду.

Таксама "блакітным каскам" падчас "місій" на палігоне даводзіцца суправаджаць калоны з гуманітарнымі грузамі. Патрулі байцоў вучацца праводзіць затрыманнія асабліва небяспечных узброеных злачынцаў.

Як беларускія міратворцы зачышчаюць мясцовасць, а таксама ратуюць пілотаў пасля катапультавання, глядзіце ў відэароліку.