Працэдура рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі пачалася 5 ліпеня. Дакументы ў ЦВК падалі сямёра прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.
На гэтым этапе гонкі з яе выбыў экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала. ЦВК "адбракаващ" вялікую частку пададзеных за яго подпісаў.
Таксама не прайшлі праверку каля 200 тысяч подпісаў, сабраных у падтрымку былога банкіра Віктара Бабарыкі. Аднак тых, што засталіся, хапіла яму для рэгістрацыі кандыдатам.
Некаторыя грамадзяне спрабуюць "адстаяць" свае подпісы ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў. Яны звяртаюцца ў мясцовыя выбаркамы з просьбай паведаміць пра лёс свайго подпісу.
ЦВК праводзіць такія "праверкі" не згаджаецца.
"Выбарчае заканадаўства не прадугледжвае працэдуры пераправеркі подпісу выбаршчыка па яго патрабаванню, прадастаўлення яму копій матэрыялаў па праверцы подпісаў і індывідуальнага або групавога абскарджвання выбаршчыкамі вынікаў праверак у судовым парадку. На практыцы гэта не можа быць рэалізавана з-за шматтысячнай колькасці падпісных лістоў і подпісаў у іх", - паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.
Чые прозвішчы ў выніку апынуцца ў бюлетэні для галасавання - ЦВК павінен паведаміць да 14 ліпеня. Да гэтага дня завершыцца рэгістрацыя кандыдатаў на прэзідэнцкі пост.
Пакуль што ў гонцы працягваюць удзел шасцёра прэтэндэнтаў: Віктар Бабарыка, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чарэчань.