Выбары: агітаваць за кандыдатаў дазволілі толькі на ўскраінах гарадоў

Такія рашэнні прынялі выканаўчыя камітэты па ўсёй Беларусі - ад сталіцы і да невялікіх гарадоў рэспублікі.
Sputnik

МІНСК, 7 ліп - Sputnik. Агітаваць за кандыдатаў у прэзідэнты па ўсёй Беларусі можна будзе толькі на ўскраінах, адпаведныя рашэнні прынялі мясцовыя выканкамы.

ЦВК агучыў колькасць подпісаў, здадзеных прэтэндэнтамі ў прэзідэнты

Згодна з дзеючым заканадаўствам, месцы вулічнай агітацыі перад выбарамі вызначаюць мясцовыя органы ўлады.
У рамках выбарчай кампаніі гэтага года выканкамы ўжо прынялі адпаведныя рашэнні. Цікава, што па ўсёй краіне праводзіць вулічныя агітацыйныя мерапрыемствы можна будзе толькі на выдаленні ад цэнтра гарадоў.

Так, у Мінску былі вызначаны шэсць месцаў: у двухмільённым горадзе праводзіць мерапрыемствы дазволілі толькі ў парку Дружбы Народаў, парку 50-годдзя Кастрычніка, у Кіеўскім скверы, каля парка Грэкавай, а таксама ў скверы Жукава і Тучынскім скверы. Усе яны размешчаны далёка ад цэнтра.

Аналагічныя рашэнні, як ужо паведамляў Sputnik, прымаліся і ў Гродне: у абласным цэнтры ўсе месцы агітацыі знаходзяцца на выдаленні.

Такая ж сітуацыя - у Гомелі, Магілёве, Віцебску, Брэсце, Баранавічах, Маладзечне. Аналагічна - i ў iншых гарадах.
Цікава, што ў рамках выбараў прэзідэнта ў 2015-м умовы вулічнай агітацыі былі больш ліберальнымі: так, у Мінску можна было праводзіць мерапрыемствы практычна ўсюды, за выключэннем цэнтральных плошчаў і тэрыторый каля адміністрацыйных будынкаў.

Акрамя месцаў для вулічнай агітацыі, выканкамы вызначылі і месцы для сустрэч у выбаршчыкамі ў памяшканнях. З поўнымі спісамі можна азнаёміцца на сайтах камітэтаў.

Агітацыя ў рамках выбарчай кампаніі стартуе пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты. На яе будзе адведзена крыху больш за тры тыдні. Выбары прэзідэнта пройдуць 9 жніўня.