Фота

Як адсвяткавалі беларускае Купалле на Віцебшчыне - фота

Sputnik

Купальскія песні: на Купала сонца гуляла
Старажытнае свята Купалле вядома як свята ўшанавання сонца і жыватворных сіл прыроды, але з прыходам хрысціянскай традыцыі на беларускія землі яно набыло шэраг дадатковыз сэнсаў. У выніку свята супала з днём нараджэння Іаана Хрысціцеля і пераўтварылася ў Івана Купалу.

На Беларусі традыцыі святкаваць Купалле захавалася дагэтуль. Шматлікія фальклорныя калектывы і проста аматары беларускіх традыцый традыцыйна ладзяць святы з выкананнем пэўнага набору абрадаў. Прыгожыя і таямнічыя відовішчы заўсёды прыцягваюць шмат гледачоў.

Удзельнікі полацкага фальклорнага курта "Варган" пад кіраўніцтвам знаўцы і збіральніцы народных песень Вольгі Емяльянчык не першы год ладзяць святкаванне Купалля на возеры Шо Глубокскага раёна. Госці свята ўдзельнічаюць у абрадах, складаюць вогнішча, робяць вяночкі, абавязкова спяваюць абрадавыя купальскія песні Падзвіння і Паазер'яі танчаць. Яшчэ адзін пункт праграммы - каштаванне традыцыйнага святочнага напою - крупніка - і купальскага сыру.

Як у гэтым годзе прайшло святкаванне, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

1 / 25
Купалле, якое святкуецца ў ноч з 6 на 7 чэрвеня, вядома як свята ўшанавання сонца і жыватворных сіл прыроды з даўніны.
2 / 25
З прыходам хрысціянскай традыцыі на беларускія землі яно набыла шэраг дадатковых сэнсаў.
3 / 25
У выніку свята супала з днём нараджэння Іаана Хрысціцеля – назва "Купалле" асацыявалася са словам "купаць", "апускаць у ваду", як пры абрадзе хрышчэння. Так старажытнае Купалле ператварылася ў Івана Купалу.
4 / 25
Рыхтавацца да святочнай ночы пачыналі ад самай раніцы.
5 / 25
Дзяўчыны і жанчыны ішлі ў поле, спявалі абрадавыя песні і збіралі зёлкі, якія ў гэты дзень нібыта набывалі не толькі лекавыя, але і магічныя ўласцівасці.
6 / 25
Гаючыя зёлкі звычайна свяцілі ў царкве. Дадому іх прыносілі цэлымі снапамі, упрыгожвалі хату, пакідалі сушыцца і, канешне, плялі вянкі з кветак.
7 / 25
Акрамя зёлак таксама збіралі дровы і салому для вогнішча.
8 / 25
Яго запальвалі звычайна каля вялікага дрэва, на беразе ракі, побач з полем, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка, калі яно было вялікім.
9 / 25
На вянках варажылі: дзяўчыны кідалі іх у ваду і глядзелі, да якога берага паплыве вянок – туды і замуж пойдзе. Далучаліся да варажбы і хлопцы: пара разам кідала вянкі ў ваду: калі яны плылі побач, у сям'і ўсё будзе добра, калі ж адплывалі адзін ад аднаго – ладу не будзе.
10 / 25
Дрэнным знакам лічылася, калі вянок тануў – гэта лічылася прадвесцем цяжкай хваробы або нават смерці.
11 / 25
Удзельнікі полацкага фальклорнага курта "Варган" пад кіраўніцтвам знаўцы і збіральніцы народных песень Вольгі Емяльянчык не першы год ладзяць святкаванне Купалля на возеры Шо Глубокскага раёна.
12 / 25
Госці свята ўдзельнічаюць у абрадах, складаюць вогнішча, робяць вяночкі, абавязкова спяваюць абрадавыя купальскія песні Падзвіння і Паазер'яі танчаць.
13 / 25
Яшчэ адзін пункт праграммы - каштаванне крупніка і купальскага сыру.
14 / 25
Крупнік - традыцыйны купальскі напой з зёлак.
15 / 25
Карагод - неад'емны элемент купальскага свята. Яго вадзілі вакол вогнішча або побач.
16 / 25
Звычайна вянкі адпраўлялі з берага, але былі шчаслівіцы, якія плавалі на лодцы для гэтага.
17 / 25
З Купаллем звязаная легенда пра папараць-кветку. Яе адпраўляліся шукаць позна ўначы.
18 / 25
Магічная кветка, па ўяўленнях беларусаў, магла дапамагчы таму, хто знойдзе яе, размаўляць з усімі звярамі і птушкамі, а таксама адкрые яму, дзе схаваныя старажытныя скарбы.
19 / 25
Квітнее яна толькі адну ноч у годзе – на Купалле, і да таго ж – усяго некалькі секунд.
20 / 25
Знайсці яе вельмі няпроста, ды і не кожнаму яна даецца ў рукі.
21 / 25
З купальскім вогнішчам звязаныя цікавыя абрады.
22 / 25
Так, лічылася, што калі пераскочыць праз яго, можна ачысціцца ад усяго дрэннага, што накапілася на працягу года.
23 / 25
Калі пара пераскочыць вогнішча, узяўшыся за рукі, яны ўжо ніколі не расстануцца.
24 / 25
Скакалі праз вогнішча і дзяўчаты, каб паваражыць на замужжа: калі да спадніцы прычэпіцца некалькі іскарак, хутка да яе прыедуць сваты.
25 / 25
Агонь купальскага вогнішча прыносілі да сябе і запальвалі ад яго печ, каб захаваць часцінку яго дабраславення.