Барэль: многа ў адносінах з Беларуссю залежыць ад таго, як пройдуць выбары

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі падкрэсліў зацікаўленасць Брусэля ў развіцці стасункаў з афіцыйным Мінскам.
Sputnik

ААН заклікала Беларусь устрымацца ад жорсткіх мер супраць дэманстрантаў
МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Будучыя выбары прэзідэнта Беларусі будуць шмат у чым вызначальнымі для развіцця адносінаў паміж Мінскам і Брусэлем, заявіў у чацвер у Еўрапарламенце вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жозэп Барэль.

Дэпутаты Еўрапарламента ў чацвер абмяркоўваюць сітуацыю, якая складваецца ў Беларусі перад прэзідэнцкімі выбарамі. Да пачатку дэбатаў перад парламентарыямі выступіў Барэль з дакладам па выкананні правоў чалавека ў свеце, закрануў ён і беларускую тэматыку.

У сваім выступе Барэль акцэнтаваў увагу на неабходнасці павагі ў Беларусі фундамэнтальных свабодаў, прынцыпаў дэмакратыі і правоў чалавека. Таксама ён выказаў надзею на атрыманне запрашэння для заходніх назіральнікаў для назірання за выбарамі.

"Беларусь дэманструе актыўны ўдзел ва Усходнім партнёрстве. Мы дасягнулі пэўных пераваг для беларускіх грамадзян дзякуючы візаваму пагадненню, якое ўступіла ў сілу 1 ліпеня", - канстатаваў Барэль.

Падкрэсліў вярхоўны прадстаўнік ЕС і зацікаўленасць у больш шчыльным эканамічным супрацоўніцтве, а таксама падрыхтоўцы двухбаковых адносін.

"Мы павінны заставацца адкрытымі для далейшага развіцця нашых адносін з Беларуссю і працягваць падтрымліваць беларускую ідэнтычнасць і незалежнасць", - дадаў ён.

Макей пацвердзіў намер Беларусі запрасіць назіральнікаў на выбары

Аднак, па словах Барэля, развіццё адносін "можа быць заснавана толькі на пазітыўных кроках у дэмакратызацыі, вяршэнстве закона, правах чалавек і фундамэнтальных свабодаў".

"Прэзідэнцкія выбары будуць вельмі важныя пры планаванні далейшых дзеянняў і вызначэнні нашых адносін", - сказаў на заканчэнне вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза.

Раней Еўрапарламент, Еўрапейская камісія і шэраг спецдакладчыкаў ААН выказалі занепакоенасць у сувязі з затрыманнямі палітычных актывістаў у Беларусі: яны выказваюць надзею на тое, што ўсе ўдзельнікі выбарчай кампаніі атрымаюць роўныя правы, а сама электаральная кампанія пройдзе транспарэнтна і з захаваннем міжнародных нормаў. Таксама ў ЕС і ЕП заклікалі адмовіцца ад жорсткіх мер супраць мірных дэманстрантаў.

Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей раней падкрэсліваў, што выбары ў рэспубліцы праходзяць у адпаведнасці з законамі краіны. Таксама ён падкрэсліў, што за чатыры гады без санкцый у двухбаковых адносінах было дасягнута больш, чым за ўвесь папярэдні час. Прызнаў Макей і тое, што ў ЕС выказваюць занепакоенасць сітуацыяй у Беларусі. Нагадаем, гучалі нават заклікі ўвесці ў дачыненні да Мінска новыя санкцыі.

"Мы (выказваем) свой афіцыйны погляд на развіццё падзей. Я іх прашу толькі аб адным: каб, аналізуючы сітуацыю ў Беларусі, яны рабілі высновы на падставе аб'ектыўнага аналізу і пасля гэтага ўносілі прапановы ў свае сталіцы", - заклікаў краіны ЕС Макей.