Кітайскія медыкі правялі даследаванне ўздзеяння каронавіруса на лімфацыты (клеткі крыві, якія забяспечваюць імунітэт - Sputnik). Было ўстаноўлена, што для пацыентаў, інфіцыраваных COVID-19, тыповым сімптомам з'яўляецца лімфапенія (зніжэнне колькасці лімфацытаў у крыві - Sputnik).
У даследаванні прымалі ўдзел 55 пацыентаў, якія паправіліся пасля інфекцыі. Пасля іх клінічнага акрыяння праз 4-11 тыдняў навукоўцы выявілі памяншэнне колькасці лімфацытаў, пры гэтым тэндэнцыі да аднаўлення колькасці за гэты перыяд не назіралася.
"Гэта сведчыць аб тым, што інфекцыя SARS-CoV-2 глыбока ўплывае на лімфацыты і прыводзіць да доўгіх патэнцыйных дысфункцый", - адзначаецца ў даследаванні.
Як правіла, памяншэнне колькасці лімфацытаў магчыма пры ВІЧ - тады пашкоджанні імуннай сістэмы маюць хранічны характар. Аднак, як адзначаюць спецыялісты, ні адзін з каронавірусаў у імунных клетках размножвацца не можа. Мяркуецца, што пашкоджаныя новым каронавірусам клеткі могуць аднавіцца, аднак для гэтага спатрэбіцца некаторы час.
Раней навукоўцы высветлілі, што каронавірус здольны выклікаць парушэнні ў эндакрыннай сістэме. Па гэтай прычыне пасля выздараўлення ў пацыентаў можа развівацца поствірусных сіндром у выглядзе стомленасці.