МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруса COVID-19 у Беларусі перавысіла 65 тысяч, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.
Да раніцы панядзелка ў Беларусі праведзена каля 1,142 мільёна тэстаў на каронавірус.
Выяўлена 65 114 выпадкаў COVID-19. За суткі колькасць інфіцыраваных павялічылася на 182 чалавекі.
Большасць пацыентаў - 55 492 - ужо паправіліся і выпісаныя. За суткі іх стала больш на 112 чалавек. Зрэшты, у выхадныя заўсёды выпісваецца менш пацыентаў.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 468 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
За суткі зарэгістравана чатыры новых смяротныя зыходы.
Чытайце таксама:
- Навукоўцы: антыцелы да COVID-19 могуць знікаць з часам
- Пуцін патлумачыў, што дазволіла Расіі годна адказаць на выклік эпідэміі
- Выпрабаванні першай расійскай вакцыны ад каронавіруса завершаны