У Расіі з 15 ліпеня адмяняюць абавязковую 14-дзённую ізаляцыю для прыезджых

Тым, хто прыехаў у РФ без дакумента з адмоўным вынікам на каронавірус, дадуць тры дні, каб зрабіць адпаведны тэст.
Sputnik

У Крамлі разлічваюць, што другой хвалі каронавіруса ў Расіі не будзе
МІНСК, 14 ліп - Sputnik. У Расіі з 15 ліпеня адмяняюць абавязковую 14-дзённую ізаляцыю для прыезджых, ім неабходны дакумент з адмоўным тэстам на каронавірусную інфекцыю, адпаведная пастанова кіраўніка Расспажыўнагляду Ганны Паповай апублікавана на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

Замежнікам, якія перасякаюць мяжу РФ, неабходны медыцынскі дакумент на рускай і англійскай мовах, які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання матэрыялу на COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі (ПЦР), аналізы павінны быць ўзятыя не раней чым за тры каляндарныя днi да прыбыцця на тэрыторыю РФ.

Тым, хто прыехаў у РФ без дакумента з адмоўным вынікам на каронавірус, дадуць тры дні, каб зрабіць адпаведны тэст.
"Аплата даследавання ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам РФ", - гаворыцца ў дакуменце.