Маскі, дыстанцыя і свае асадкі: Мінздароўя распрацавала рэкамендацыі на выбары

Рэкамендацыі ўтрымліваюць шэраг патрабаванняў да членаў камісій і пажаданняў да выбаршчыка - меры накіраваны на прадухіленне распаўсюджвання каронавіруса.
Sputnik

МІНСК, 15 ліп - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі распрацавала рэкамендацыі для выбаршчыкаў, назіральнікаў і членаў участковых выбарчых камісій на перыяд галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Меры накіраваны на прадухіленне распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый (у тым ліку COVID-19), гаворыцца ў паведамленні ведамства.

5 на бюлетэнь: хто стаў кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі?

Перад пачаткам працы камісіі кожны член участковай камісіі павінен адказаць на пытанні аб стане здароўя.
"Да працы ўчастковай камісіі дапускаць асоб без прыкмет рэспіраторнай інфекцыі (падвышаная тэмпература цела, кашаль, чханне і інш.)", - гаворыцца ў рэкамендацыях. Пры гэтым не ўдакладняецца, хто павінен арганізаваць і быць адказным за правядзенне гэтага апытання.

Усе члены камісіі павінны быць забяспечаны і выкарыстоўваць сродкі абароны (маскі, пальчаткі і, па магчымасці, ахоўны шчыток), а таксама перыядычна апрацоўваць дэзсродкамі рукі і паверхні.

На ўчастку павінны быць створаныя ўмовы для захавання сацыяльнай дыстанцыі. Паміж сталамі членаў камісіі, а таксама паміж назіральнікамі павінна быць адлегласць не менш за метр. На кожным участку ў вольным на доступе павінны быць дэзсродкі для рук.

Камісіям рэкамендуецца па магчымасці развесці патокі выбаршчыкаў, каб тыя, хто прагаласаваў не сутыкаліся з тымі, хто толькі ідзе на ўчастак. Для гэтага Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе нанесці адпаведныя паказальнікі на падлогу, сцены і дзверы.

Маска для выбаршчыка

Выбаршчыкам таксама рэкамендуюць прыходзіць на ўчастак у масцы і пальчатках. Пры гэтым "па просьбе члена ўчастковай камісіі выбаршчык здымае маску і паказвае твар, каб быць ідэнтыфікаваным", удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Прэс-цэнтра не будзе: ЦВК аб новым фармаце інфармавання ў дзень выбараў

Каб мінімізаваць кантакты, медыкі раяць выбаршчыкам не перадаваць у рукі сябрам камісіі пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу, а паказваць яго ў разгорнутым выглядзе. Асадку таксама лепш прынесці сваю.

"Агульныя" асадкі, якімі будуць карыстацца на ўчастку, рэкамендуюць апрацоўваць антысептыкам пасля кожнага выбаршчыка. Рэгулярна (не радзей 6 разоў у дзень) апрацоўвацца дэзсродкамі павінны будуць дзвярныя ручкі, парэнчы, паверхні ў кабінах для галасавання, сталы і іншыя паверхняў.

Дзверы ў памяшканне для галасавання Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе трымаць адкрытымі і перыядычна праветрываць памяшканне - без перапынення працэсу галасавання.

Датэрміновае галасаванне

У дні датэрміновага галасавання Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе ў перапынак з 14 да 16 правесці вільготную ўборку і праветрыванне.

Беларусь праводзіць выбары для сябе: МЗС адказаў ЕС

Пасля завяршэння галасавання скрыню, куды апускаюць бюлетэні, трэба будзе апрацаваць дэзсродкам. Пры галасаванні дома апрацоўваць скрыню рэкамендуюць пасля кожнага выбаршчыка.

"Галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыка па магчымасці праводзіць без ўваходу ў жылое памяшканне і з захаваннем прынцыпу сацыяльнага дыстанцыяваньня, прытрымліваючыся адлегласці не менш за 1 метра адзін ад аднаго", - раіць Міністэрства аховы здароўя.

Выбары прэзідэнта Беларусі адбудуцца 9 жніўня. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць пяць чалавек: дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, жонка блогера Сяргея Ціханоўскага Святлана, лідар і сустаршыня кампаніі "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў, лідар партыі "Грамада" Сяргей Чарэчань, былы дэпутат палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.