Лукашэнка: назіраць за выбарамі прыязджайце, але не навучайце, як жыць

Беларускі прэзідэнт прапанаваў заходнім суседзям паспрабаваць крытыкаваць дэмакратыю ў ЗША ці Расіі, а не трэніравацца на Беларусі.
Sputnik

МІНСК, 16 ліп - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адказаў Еўрасаюзу на крытыку беларускай дэмакратыі падчас сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці. Частку яго прамовы паказалі ў эфіры тэлеканала АНТ.

МЗС: Мінск расчараваны рашэннем БДІПЧ АБСЕ не назіраць за выбарамі

Падчас выступу прэзідэнт сказаў, што ў заходніх суседзяў усялякае бывае, у тым ліку і двайныя стандарты.

"Яны нам пачынаюць намякаць, ды вы тут глядзіце, каб усё было дэмакратычна, каб не дай Бог на вуліцы не было сутыкненняў! А вы вазьміце - у вас партнёр Злучаныя Штаты Амерыкі. Вы бачыце, што там адбываецца? Там без ўзрыўчатак, слезацечнага газу не абыходзіцца. Вы, можа, пакрытыкуйце Трампа, пакрытыкуйце ЗША за адсутнасць дэмакратыі, на Расію паспрабуйце "наехаць". пабойваюцца. Вось яны, напэўна, вырашылі зноў патрэніравацца на Беларусі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка запэўніў, што нічога ў заходніх суседзяў не атрымаецца, краіну будуць абараняць усімі законнымі метадамі і нікому не аддадуць. Пры гэтым беларускі лідар падкрэсліў, што прыязджаць на выбары замежныя назіральнікі могуць хоць заўтра.

"Мы ім пра гэта гаворым, хочаце назіраць за выбарамі - калі ласка, заўтра прыязджайце, мы не хаваемся, але нам паказваць пальцам, як нам жыць - не трэба", - удакладніў прэзідэнт.

Нагадаем, раней пасол Еўрасаюза ў Беларусі Дзірк Шубель выказаў занепакоенасць у сувязі з сітуацыяй вакол прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі.