Раўкоў: наша задача - не дапусціць гібелі дзяржавы і кровапраліцця

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі нагадаў, што часцей за ўсё узброеныя канфлікты пачыналіся з вуліцы і плошчы.
Sputnik

МІНСК, 17 ліп - Sputnik. Асноўная задача Узброеных Сіл рэспублікі - не дапусціць кровапраліцця ў народзе, заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў падчас размовы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, які ў чацвер наведаў 103-ю Віцебскую асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду.

Лукашэнка: "майдана" у Беларусі не будзе - відэа

На пачатку ліпеня міністр выказаўся пра магчымы ўдзел арміі ў аднаўленні канстытуцыйнага парадку на тэрыторыі краіны. Адпаведныя нормы, паводле яго слоў, былі закладзены ў Ваенную дактрыну. Сёння ён удакладніў, што змены ў дакуменце ўнеслі на падставе аналізу тых выклікаў, пагроз і канфліктаў, якія існуюць цяпер у свеце.

"Як пачынаецца гэтая вайна? Па-рознаму, вы паглядзіце, амерыканцы, праводзячы нейкія аперацыі на тэрыторыі іншых дзяржаў, яны ні разу сябе не паўтарылі. Таму не факт, што будзе нейкі паўтор сцэнару, калі раптам прыйдзецца нам у нейкім канфлікце удзельнічаць", - сказаў Раўкоў ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

"Але трэба разумець адну выразную рэч: часцей за ўсё ў гэтых канфліктах вайна пачыналася не проста так - паветраным нападам, уздзеяннем радыёэлектронных сродкаў паражэння, уводам сухапутнай групоўкі... Як правіла, яна (вайна - Sputnik) пачыналася з вуліцы, з плошчы", - адзначыў ён.

У якасці прыкладу міністр прывёў Тахрыр (плошча ў Каіры - Sputnik), Сірыю і Украіну.

"Для нас гэта ўрок, не трэба распускаць соплі і думаць пра тое, што вось, нехта сказаў, што войска будзе супраць народа, армія будзе страляць супраць народа. Я ўжо, таварыш прэзідэнт, ад душы скажу.

Але вы павінны дакладна разумець - мы сілавы інструмент, і не толькі ўзброеныя сілы, але і міліцыя, і АМАП, і органы ўнутраных спраў, унутраныя войскі і памежнікі, і іншыя сілавыя структуры, і наша задача - не дапусціць гібелі дзяржавы, не дапусціць кровапраліцця у народзе. Не дапусціць. Калі мы гэта дапусцім, значыць, мы прайгралі бой.

А ўсё гэта пачнецца, калі раптам пачнецца, гэта будзе таемна, ціха, арганізацыя масавых беспарадкаў, што вы зараз, я ўпэўнены, бачыце, назіраеце. А канфлікт можа затым перарасці ў што заўгодна. Тым больш, у гэтым завязаныя знешнія сілы, гэта ні для каго не сакрэт. Гэта відаць няўзброеным вокам", - сказаў на заканчэнне Раўкоў.