МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па гісторыі Беларусі сталі вядомыя ў панядзелак.
Абітурыенты ўжо здалі ўсе прадметы на цэнтралізаваным тэсціраванні. Па большасці прадметаў вынікі вядомыя, засталося толькі дачакацца балаў па некалькіх дысцыплінах.
У панядзелак сталі вядомыя вынікі ЦТ па гісторыі Беларусі. На яго запісвалася больш за 17 тысяч чалавек, будучыя студэнты гуманітарных спецыяльнасцяў.
Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку, неўзабаве вынікі з'явяцца і на сайце РІКВ. Ужо вядома, што максімальны бал на ЦТ атрымалі 19 абітурыентаў.
Неўзабаве абітурыенты даведаюцца вынікі ЦТ па геаграфіі і сусветнай гісторыі.
Выдача сертыфікатаў ЦТ пачнецца 24 ліпеня, а з 25 ліпеня стартуе падача дакументаў у ВНУ.