МІНСК, 22 ліп - Sputnik. Практычна палова ад усіх адкрытых сёння ў Беларусі вакансій абяцае заробак да 500 рублёў, сведчаць дадзеныя Дзяржаўнай службы занятасці.
На сераду ў Беларусі адкрыта 77 486 вакансій. Многія з іх былі адкрыты яшчэ ў мінулым годзе, частка - на пачатку 2020-га.
Практычна палова ад усіх адкрытых вакансій (36 473) абяцаюць заробак да 500 рублёў, то бок, да 210 долараў па курсе на сёння. З іх для 5401 вакансіі патрабуецца вышэйшая адукацыя, больш 9,2 тысяч - сярэдняя спецыяльная.
Больш за ўсё вакансій на заробак да 500 рублёў - у Мінскай вобласці, тут іх больш за сем тысяч.
Заробак вышэй за адну тысячу рублёў абяцаюць толькі 7188 вакансій, то ёсць 9,3% ад агульнай колькасці. Вышэй за дзве тысячы абяцаюць 342 вакансіі - 0,44% ад агульнай колькасці.
Максімальныя даходы на сёння абяцаюць пілотам "Белавія" і "БайСкай" - ад 9,77 тысяч рублёў да 16,670 тысяч, у залежнасці ад кваліфікацыі. Менеджару у адной з кітайскіх кампаній абяцаюць заробак ад 12,4 тысяч рублёў, трэнеру у ХК "Дынама-Мінск" - ад 10 тысяч рублёў.