МІНСК, 23 ліп Sputnik. Брусэль, ініцыяваўшы рэзалюцыю па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні выбараў прэзідэнта, прадэманстраваў умяшальніцтва ва ўнутраныя справы краіны, заявіла ў чацвер афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.
Раней стала вядома, што 17 ліпеня Савет ААН па правах чалавека прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і яшчэ на год працягнуў мандат краінавага спецдакладчыка Анаіс Марэн.
У МЗС Беларусі сітуацыю назвалі абсурднай, калі "ў XXI стагоддзі робяцца спробы выбудаваць іерархію паміж раўнапраўнымі дзяржавамі". Таму мандат спэцдакладчыка афіцыйны Мінск адмовіўся прызнаваць.
Сёння ў ходзе штотыднёвага брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі адзначыла, што хацела б асобна спыніцца на сітуацыі вакол прыняцця СПЧ з падачы Бруселя рэзалюцыі па Беларусі напярэдадні выбараў прэзідэнта, прызначаных на 9 жніўня.
"На фоне бесперапыннага патоку абвінавачванняў з боку Захаду аб быццам бы "расійскім следзе" ў выбарах - як заўсёды бяздоказных - выклікае здзіўленне тое, што як належнае ўспрымаецца ўласнае рэальнае, а не ўяўнае ўмяшальніцтва ў справы іншай дзяржавы праз ініцыяванне такіх рашэнняў Савета", - канстатавала Захарава.
Пасля чаго расійскі дыпламат дадала, што МЗС РФ лічыць такі падыход недапушчальным.
ЦВК Беларусі зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзідэнты пецярых прэтэндэнтаў. Экс-банкіру Віктару Бабарыку і былому кіраўніку ПВТ Валерыю Цапкалу ў рэгістрацыі было адмоўлена. У выбарчыя бюлетэні патрапяць імёны Аляксандра Лукашэнкі, Ганны Каонапацкой, Сяргея Чарэчня, Андрэя Дзмітрыева і Святланы Ціханоўскай.