МІНСК, 23 ліп - Sputnik. Міністэрства адукацыі апублікавала графік школьных канікул у 2020/2021 навучальным годзе.
Вучоба ў беларускіх школьнікаў традыцыйна пачнецца 1 верасня.
Першая чвэрць будзе доўжыцца з 1 верасня па 31 кастрычніка, пасля чаго рабят чакаюць восеньскія канікулы працягласцю ў восем дзён.
Другая чвэрць пачнецца 9 лістапада і скончыцца 24 снежня, а з 25 снежня і да 10 студзеня школьнікаў чакае перадышка ў вучобе. Такім чынам, зімовыя канікулы ў рабят працягнуцца 17 дзён.
Трэцяя чвэрць пачнецца 11 студзеня і завершыцца 27 сакавіка, вакацыі - з 28 сакавіка па 4 красавіка.
Скончыцца навучальны год 31 мая 2021 года.
Чытайце таксама:
- "Нейкі сюр": педагог аб "падпольным дыстанцыйным кіраванні" і атэстацыі
- PISA: узровень ведаў беларускіх школьнікаў ніжэй, чым сярэдні ў свеце