Відэа

Відэафакт: расійскія медыкі дапамагаюць лячыць хворых на COVID-19 у Бішкеку

Ваенныя медыкі з Расіі прыбылі ў сталіцу Кыргызстана для дапамогі ў лячэнні хворых на каронавірус. Як дапамагаюць мясцовым дактарам - глядзіце на відэа.
Sputnik

Усяго ў Бішкек прыляцелі 12 ваенных медыкаў з Расіі. Яны ўжо абследавалі больш за 70 заражаных COVID-19 пацыентаў, якія знаходзяцца ў сталічным шпіталі.

Як Расія дапамагла краінам СНД у барацьбе з COVID-19

"Разам з нашымі кіргізскімі калегамі мы праводзім лячэнне і догляд за пацыентамі", - распавяла медсястра-анестэзіст медбрыгады Мінабароны Расіі Наталля Астроўская.

У складзе расійскай брыгады - урачы-рэаніматолагі, тэрапеўты і медсёстры.

Расійскія спецыялісты дапамагаюць даглядаць і за цяжкімі хворымі, а гэта адбываецца кругласутачна.

Раней у Кыргызстан прыляцелі дзве брыгады расійскіх медыкаў. Прэзідэнт краіны Сааранбай Жээнбекаў выказаў падзяку медыкам за дапамогу ў барацьбе з каронавірусам.